Get Mystery Box with random crypto!

Еўрарадыё | Еврорадио

Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио Е
Лагатып тэлеграм-канала euroradio — Еўрарадыё | Еврорадио
Адрас канала: @euroradio
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 13.53K
Апісанне з канала

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2023-07-10 13:20:02
Пакістанец, праз якога літоўцы на 30 гадзінаў закрывалі пункт пропуску "Мядзінінкай", папрасіў прытулку ў Беларусі. Пасля таго, як Літва адмовілася прапускаць яго ў ЕС па падробленым пашпарце, Беларусь усё ж вымушаная была прыняць яго назад.

"Грамадзянін Пакістана вымушаны быў папрасіць у нас працэдуру доступу да статусу бежанца ці дадатковай абароны, што і было зроблена. Цяпер хадайніцтва знаходзіцца ў органах унутраных спраў для разгляду ва ўстаноўленым парадку", — распавёў на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

Той выпадак, калі рэжым быў вымушаны сам несці адказнасць за мігранта, якога са зразумелымі мэтамі запрасіў у Беларусь.
1.1K viewsedited  10:20
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 13:06:41 Танкі NATO на мяжы з Беларуссю. Абмяркоўваем уплыў саміта ў Вільні, які пачнецца ўжо заўтра, на настроі і бяспеку ў нашым рэгіёне.

У студыі @euroradio дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда. Глядзице стрым тут, задавайце пытанні:

1.2K views10:06
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 12:45:53
Расійскія вытворцы шкляной тары патрабуюць забараніць моцны алкаголь з "недружалюбных краінаў". Справа ў тым, што ім няма куды падзець уласныя бутэлькі — склады затараныя, вытворчасць даводзіцца скарачаць.

Але не варта радавацца за вытворцаў беларускага пладова-выгаднага, якое, здавалася б, атрымае шанс замясціць на палічках расійскіх крамаў варожыя мерло і шарданэ. Паралельна Асацыяцыя вінаградараў і вінаробаў РФ прапануе забараніць імпарт віна з "недружалюбных краінаў" і падвысіць да максімуму пошліны на імпарт віна з "дружалюбных краінаў".

А санкцыі тым часам усё не працуюць і не працуюць.
1.5K viewsedited  09:45
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 12:21:01
Ва Украіне пачалі будаваць завод па вытворчасці турэцкіх беспілотнікаў Bayraktar. Пра гэта паведаміў украінскі міністр стратэгічных галін прамысловасці Аляксандр Камышын.

Раней гендырэктар турэцкай кампаніі казаў, што разлічвае пачаць вытворчасць дронаў ва Украіне ў 2025 годзе.
1.7K views09:21
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 12:00:02
Каго глядзець і слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс на дзень (час пазначаны мінскі):

12:00 — экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава. Глядзіце стрым і задавайце пытанні ўжо цяпер;

13:00 — украінскі палітолаг Яўген Магда (стрым будзе тут);

14:00 — кіраўнік Рады культуры Сяргей Будкін (стрым будзе тут);.
146 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 11:50:02
Стала вядома, дзе знаходзіцца Павал Севярынец. Ён у турме №1 у Гродна.

Ліст ад палітыка атрымала яго жонка Вольга. Да таго пра яго нічога не было вядома з 22 чэрвеня, калі суд у Шклове перавёў яго з калоніі ў турму як "злоснага парушальніка рэжыму".

"Асвойвае мой сынок умовы новай турмы... З усходу на захад. Пішуць яму біяграфію", —
каментуе на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" навіны маці лідара хрысціянскіх дэмакратаў Таццяна Севярынец.
566 views08:50
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 11:36:02
Уваход у амбасаду Беларусі ва Украіне. Неаспрэчны поспех беларускай дыпламатыі.
996 views08:36
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 11:14:14
"Пакуль ва ўладзе Лукашэнка, нават саму размову аб рэпарацыях, кантрыбуцыях або іншых формах кампенсацыі весці бессэнсоўна. Лукашэнка дакладна не будзе нічога кампенсаваць Украіне". Так мяркуе кіраўнік НАУ Павел Латушка.

Але не падумайце, што палітык лічыць, што пасля перамогі Украіны і сыхода Лукашэнкі Беларусь абавязкова будзе плаціць рэпарацыі. "Каб права на кампенсацыі наступіла, неабходнае рашэнне міжнароднага трыбунала", — кажа ён.

Але парадокс у тым, што пытанне трыбунала пакуль што абмяркоўваецца ва Украіне значна менш, чым пытанне кампенсацый.
1.3K views08:14
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 10:38:02
За 15 месяцаў вайны загінула 47 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Гэта ў тры разы больш, чым савецкія страты падчас вайны ў Афганістане, якая доўжылася 10 гадоў, і ў дзевяць разоў больш за страты расійскіх войскаў падчас першай чачэнскай кампаніі (1994–1996).

Да такіх высноваў прыйшлі журналісты "Медузы" і "Медыязоны" разам з даследчыкам залішняй смяротнасці Дзмітрыем Кабаком. Яны лічаць гэтыя дадзеныя высокадакладнымі.

Пра тое, колькі расіян былі цяжка параненымі, зніклі без вестак і трапілі ў палон, вядома нашмат менш. Але можам меркаваць, што агульныя расійскія страты складаюць мінімум 125 тысяч чалавек (а, верагодна, значна больш).
821 views07:38
Адкрыць / каментаваць
2023-07-10 10:10:55 "Беларуснафта" праз санкцыі шукае абсталяванне ў Кітаі. Без яго ў кампаніі ўзнікнуць складанасці са здабычай нафты ў Беларусі.

За год у Беларусі здабываюць 1,6-1,8 млн тон нафты (у 2022 годзе — 1,81 млн тон). Вырабленае з яе паліва раней ішло на прэміяльны еўрапейскі рынак, а цяпер ідзе ў Расію, дзе кошты істотна ніжэйшыя.
1.2K views07:10
Адкрыць / каментаваць