Get Mystery Box with random crypto!

Стала вядома, дзе знаходзіцца Павал Севярынец. Ён у турме №1 у | Еўрарадыё | Еврорадио

Стала вядома, дзе знаходзіцца Павал Севярынец. Ён у турме №1 у Гродна.

Ліст ад палітыка атрымала яго жонка Вольга. Да таго пра яго нічога не было вядома з 22 чэрвеня, калі суд у Шклове перавёў яго з калоніі ў турму як "злоснага парушальніка рэжыму".

"Асвойвае мой сынок умовы новай турмы... З усходу на захад. Пішуць яму біяграфію", —
каментуе на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" навіны маці лідара хрысціянскіх дэмакратаў Таццяна Севярынец.