Get Mystery Box with random crypto!

Расійскія вытворцы шкляной тары патрабуюць забараніць моцны ал | Еўрарадыё | Еврорадио

Расійскія вытворцы шкляной тары патрабуюць забараніць моцны алкаголь з "недружалюбных краінаў". Справа ў тым, што ім няма куды падзець уласныя бутэлькі — склады затараныя, вытворчасць даводзіцца скарачаць.

Але не варта радавацца за вытворцаў беларускага пладова-выгаднага, якое, здавалася б, атрымае шанс замясціць на палічках расійскіх крамаў варожыя мерло і шарданэ. Паралельна Асацыяцыя вінаградараў і вінаробаў РФ прапануе забараніць імпарт віна з "недружалюбных краінаў" і падвысіць да максімуму пошліны на імпарт віна з "дружалюбных краінаў".

А санкцыі тым часам усё не працуюць і не працуюць.