Get Mystery Box with random crypto!

За 15 месяцаў вайны загінула 47 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Гэ | Еўрарадыё | Еврорадио

За 15 месяцаў вайны загінула 47 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Гэта ў тры разы больш, чым савецкія страты падчас вайны ў Афганістане, якая доўжылася 10 гадоў, і ў дзевяць разоў больш за страты расійскіх войскаў падчас першай чачэнскай кампаніі (1994–1996).

Да такіх высноваў прыйшлі журналісты "Медузы" і "Медыязоны" разам з даследчыкам залішняй смяротнасці Дзмітрыем Кабаком. Яны лічаць гэтыя дадзеныя высокадакладнымі.

Пра тое, колькі расіян былі цяжка параненымі, зніклі без вестак і трапілі ў палон, вядома нашмат менш. Але можам меркаваць, што агульныя расійскія страты складаюць мінімум 125 тысяч чалавек (а, верагодна, значна больш).