Get Mystery Box with random crypto!

'Пакуль ва ўладзе Лукашэнка, нават саму размову аб рэпарацыях, | Еўрарадыё | Еврорадио

"Пакуль ва ўладзе Лукашэнка, нават саму размову аб рэпарацыях, кантрыбуцыях або іншых формах кампенсацыі весці бессэнсоўна. Лукашэнка дакладна не будзе нічога кампенсаваць Украіне". Так мяркуе кіраўнік НАУ Павел Латушка.

Але не падумайце, што палітык лічыць, што пасля перамогі Украіны і сыхода Лукашэнкі Беларусь абавязкова будзе плаціць рэпарацыі. "Каб права на кампенсацыі наступіла, неабходнае рашэнне міжнароднага трыбунала", — кажа ён.

Але парадокс у тым, што пытанне трыбунала пакуль што абмяркоўваецца ва Украіне значна менш, чым пытанне кампенсацый.