Get Mystery Box with random crypto!

Лукашэнка чарговы раз сеў у лужыну. Ён хацеў паказаць, як крут | Еўрарадыё | Еврорадио

Лукашэнка чарговы раз сеў у лужыну. Ён хацеў паказаць, як крута разбіраецца ў прамысловасці, і накіраваў чыноўнікаў па дэталі на закрыты завод-банкрут.

"Калі мы 16 тысяч можам прадаць сёння, а ён [Магілёўліфтмаш. — Еўрарадыё] можа вырабіць толькі 14 [тысяч] — ну дзве тысячы трэба памерці, але вырабіць. Няхай бы ён рабіў астатнія дэталі, а недзе гнуць, паяць і варыць — ну "Строммаш" ці яшчэ нешта", — павучае ён 10 ліпеня.

Але "Строммаш" ужо не будзе нічога гнуць, паяць і варыць. Завод — банкрут, за даўгі яго маёмасць выстаўленая на продаж. Ліквідацыя мусіць завяршыцца да 1 кастрычніка.