Get Mystery Box with random crypto!

Камандзір 'Азова' заявіў, што абаронцы Марыўпаля збіраюцца вяр | Еўрарадыё | Еврорадио

Камандзір "Азова" заявіў, што абаронцы Марыўпаля збіраюцца вярнуцца на фронт. Учора позна вечарам азоўцаў упершыню пасля вызвалення з палона прывіталі ў роднай краіне, у Львове. Туды ж прыехаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

– Я глыбока ўпэўнены, што армія – гэта камандная работа. І з сённяшняга дня мы разам з вамі працягнем барацьбу. Мы абавязкова яшчэ скажам сваё слова ў баі, – сказаў лідар "Азова" Дзяніс Пракапенка.