Get Mystery Box with random crypto!

Польшча перакідвае 1000 вайскоўцаў і 200 адзінак тэхнікі на мя | Еўрарадыё | Еврорадио

Польшча перакідвае 1000 вайскоўцаў і 200 адзінак тэхнікі на мяжу з Беларуссю. Гэта аперацыя "Бяспечнае Падляшша".

– Гэта дэманстрацыя нашай гатоўнасці адказаць на спробы дэстабілізацыі каля мяжы нашай краіны, – тлумачцць міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак. На мінулым тыдні ён ужо адправіў на ўсход краіны дадатковыя 500 чалавек з падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам.

Такія такія намаганні Польшча прадпрымае, каб абараніць сябе ад лукашэнкаўскіх правакацый з мігрантамі. Амаль кожны дзень у польскіх пагранічнікаў ляцяць камяні, і кожны дзень з нашага боку ў Польшчу па-за пунктамі пропуску спрабуюць патрапіць дзясяткі грамадзянаў іншых краін.