Get Mystery Box with random crypto!

Прэзідэнт Узбекістана можа ўладарыць да 2037 года. Там сёння п | Еўрарадыё | Еврорадио

Прэзідэнт Узбекістана можа ўладарыць да 2037 года. Там сёння праходзяць датэрміновыя выбары.

Дзейны кіраўнік краіны Шаўкат Мірзіёеў вырашыў датэрмінова перавыбрацца, бо палічыў, што Узбекістану патрэбны тэрміновыя палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя перамены.

Але, як гэта бывае ў аўтарытарных краінах, істотных змен гэта не прадугледжвае. У канцы красавіка ён праз рэферэндум унёс змены ў Канстытуцыю, якія дазваляюць яму абнуліць папярэднія гады прэзідэнцтва і перавыбрацца на два тэрміна запар – аж да 2037 года.

Выбары ўжо прызнаны адбыўшыміся – яўка ў 11 гадзін раніцы склала 33%. Акрамя Мірзіёева ў іх удзельнічаюць яшчэ тры кандыдаты.