Get Mystery Box with random crypto!

SYMBAL.BY

Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY S
Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY
Адрас канала: @symbalby
Катэгорыі: Продажы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.70K
Апісанне з канала

Мы вяртаемся!
Замовіць прадукцыю з нашымі дызайнамі можна тут: https://www.redbubble.com/people/symbal-by/explore
Сувязь з намі: @symbal_by

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2022-01-28 17:41:06 Сустракайце новы кліп ад Iva Sativa на песню «Каса»




Як вам?
363 views14:41
Адкрыць / каментаваць
2022-01-26 16:40:53
Роўна 32 гады таму беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай

26 студзеня 1990 года Вярхоўны Савет прыняў Закон «Аб мовах», які надаў беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай у Беларусі.

У гэтым законе была ў тым ліку такая цытата: «Мова — не толькі сродак зносін, а і душа народа, аснова і важнейшая частка яго культуры. Жыве мова — жыве народ. Кожная мова, яе літаратурная, жывая мясцовая і гістарычная разнавіднасць — неацэнны скарб, які належыць не аднаму народу, а ўсяму чалавецтву».

Але пасля Рэферэндуму ў 1995-м годзе руская мова стала другой дзяржаўнай.

А як вы лічыце, колькі ў нашай краіне павінна быць дзяржаўных моў і якія?
749 views13:40
Адкрыць / каментаваць
2022-01-25 22:03:38 Прэм’ера! Кліп на новую песню гурта VAL

Дуэт запісаў песню на верш Канстанціна Севярынца, які ён напісаў для сваёй тады яшчэ маленькай дачкі Ганны.

Паслухайце, як выдатна атрымалася!


974 viewsedited  19:03
Адкрыць / каментаваць
2022-01-25 15:28:06
Павел Белавус даслаў яшчэ адзін верш, прысвечаны сваёй дачцэ

«Мары»

Я хаджу яшчэ ў садок, у школу пакуль рана.
Але літары вучу плённа і старана.
Первай вывучыла «М» — гэта значыць «мама»,
А яшчэ і «малако», яго робіць крама.
Ой, не крама, а карова з чорна-белай спінкай.
Значыць зараз будзе «С» — маё імя Сафійка.

Сустракаю літр «А» ў словах я багата,
Там дзе мама, там дзе баба і, канешне, тата!
Сярод літр ёсць адна — круглы абаранак,
Гэта «О» і лічба «нуль» — сонца на світанак.
У словы літары складу з марамі, вядома:
«Тата, я цябе люблю і чакаю дома!».
06.01.2022

Сябры, дасылайце лісты Паўлу Белавусу па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

А яго адказы дасылайце нам у сацсеткі ці на пошту symbalby@gmail.com. І выкладайце вершы Паўла з хэштэгам #вершыбелавуса
1.0K views12:28
Адкрыць / каментаваць
2022-01-25 13:18:34
Павел Белавус працягвае дасылаць вершы на волю!

Гэтым разам да нас дайшоў верш-алюзія, які цяжка зразумець без агульнага кантэксту.

Падказка: зараз Паша знаходзіцца ў месцы, дзе раней была жанчына, якая вельмі любіць усміхацца, чырвоную памаду і добрую парфуму.

Такое своеасаблівае месца сілы :) Аднак у гэтым месцы надзвычай неабходная падтрымка.

Просім падтрымаць Паўла лістамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Калі атрымліваеце адказы, просім дасылаць нам іх на hodnaby@gmail.com

Асабліва, калі гэта #вершыбелавуса

Загадзя дзякуем!
928 views10:18
Адкрыць / каментаваць
2022-01-22 15:08:48
22 студзеня 1863 году пачалося вызваленчае паўстанне супраць расійскага панавання і за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 году. Дзеянні адбываліся на тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Літвы.

Адным з лідараў нацыянальна-вызваленчага руху з'яўляўся Кастусь Каліноўскі. Вядомай фразай-паролем з’яўляліся словы:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь!
— То ўзаемна!


Гэтай фразе быў прысвечаны наш малюнак некалькі год таму.
438 views12:08
Адкрыць / каментаваць
2022-01-18 12:32:15
Павел Белавус за кратамі напісаў кранальны верш пра сям’ю і Новы год.

Павел нарэшце пачаў атрымліваць лісты і ў адказ даслаў верш-гісторыю, «як яго дачка Соня адмовілася без таты вешаць на ялінку зорку, бо толькі тата дацягнецца, бо высокі». Верш ад 1 студзеня 2022:

«Цуды
Хутка-хутка Новы год —
Дзень усім знаёмы.
Сёння ў сад я не пайду,
Застануся дома.
Я збяру сваю сям'ю — маму, тату, брата.
Упрыгожым мы ялінку
У чаканні свята.
Я хачу каб на ялінцы
Зіхацела зорка!
Запрашу да справы тату,
Каб узняў высока.
Маме шчыра я скажу:
Ноччу спаць не буду!
Бо чароўнай гэтай ноччу
Я чакаю цудаў!
#вершыбелавуса»

Падтрымайце Паўла Белавуса лістамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
804 views09:32
Адкрыць / каментаваць
2022-01-12 13:16:28
81 год таму нарадзіўся Уладзімір Мулявін.

У гэты дзень раім паслухаць чароўнае выкананне песні на верш «Пагоня» Максіма Багдановіча.
1.2K views10:16
Адкрыць / каментаваць
2022-01-07 12:57:31 Узгадаем класіку:)

Няхай здзяйсняюцца ўсе цуды!
781 views09:57
Адкрыць / каментаваць
2022-01-05 00:50:41 Забараняць лягчэй, цяжэй абараняць
I мову, і забытую Айчыну.
Армяк пакут з плячэй, абраз аборы зняць
I запаліць з надзеяю
Лучыну.
На лёхах веры сцісне кулачок
Салодкі даўняй марай
Бурачок.
За далягляд вякоў сплыве хмурына,
I хлебу звесціся не дасць
Скарына.
Маланкай апяражацца ганец.
Асвеціць столь і покуць
Каганец.
Абудзіцца зямля, што доўга спала,
Пакажа кветку Папараць
Купала.
На санным следзе загалосіць полаз.
I жнеек на жніво запросіць
Колас.
I крывічам пра іхні род усім
Напомніць Богам дадзены
Максім.
Не жабракі —
Вякі стаяць за намі.
Дык будзем жа самім сабе панамі!

Рыгор Барадулін.
458 views21:50
Адкрыць / каментаваць