Get Mystery Box with random crypto!

SYMBAL.BY

Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY S
Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY
Адрас канала: @symbalby
Катэгорыі: Продажы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.70K
Апісанне з канала

Мы вяртаемся!
Замовіць прадукцыю з нашымі дызайнамі можна тут: https://www.redbubble.com/people/symbal-by/explore
Сувязь з намі: @symbal_by

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 4

2022-02-14 14:44:10
Валянцінкі ад беларускіх пісьменнікаў!

Выбірайце патрэбныя і дасылайце сваім каханым.
284 views11:44
Адкрыць / каментаваць
2022-02-11 12:07:54
Ужо сёння, 11 лютага, а 12:00 (па беларускім часе) адбудзецца прэзентацыя вынікаў даследавання па тэме беларускай ідэнтычнасці (анлайн, Zoom).

Трансляцыя адбудзецца тут:



Падчас прэзентацыі будзе абмеркаваная нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў і яе роля ў каштоўнаснай і сацыяльнай трансфармацыі.

Спікеры:

Філіп Біканаў — беларускі сацыёлаг;
Генадзь Коршунаў — старшы аналітык Цэнтра новых ідэй;
Леся Руднік — беларускі палітычны аналітык.

Мовы сустрэчы: руская, беларуская з сінхронным перакладам на англійскую.
407 views09:07
Адкрыць / каментаваць
2022-02-09 10:25:30
Дасылайце лісты палітвязням!

Новая праца мастачкі Вольгі Якубоўскай прысвечана героям, якія зараз знаходзяцца за кратамі і чакаюць ад вас лістоў. Для іх гэта галоўны сродак інфармацыі і адзіная магчымасць атрымаць навіны з волі.

Таксама лістоў ад вас чакае і Павел Белавус. Падтрымайце і напішыце яму некалькі сказаў.
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.
696 views07:25
Адкрыць / каментаваць
2022-02-04 15:07:08
4 лютага 1746 года нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка — нацыянальны герой трох краін: Беларусі, Польшчы і ЗША!

Лідар нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай супраць расійска-прускай акупацыі краіны, а таксама ўдзельнік вайны за незалежнасць ЗША.

Помнік Тадэвушу знаходзіцца ў беларускім горадзе Косава на тэрыторыі музея-сядзібы Касцюшкі, недалёка ад Косаўскага палаца. А ведаеце, у якіх яшчэ гарадах свету ёсць помнікі Касцюшку?
508 views12:07
Адкрыць / каментаваць
2022-02-04 00:07:04 Гурт Intelligency выклаў новы альбом Technoblues Therapy (Part 1), які складаецца з 8 трэкаў.

Паслухаць можна па спасылцы: https://lnk.to/Intelligency_TT_1
319 views21:07
Адкрыць / каментаваць
2022-02-02 14:35:43
2 лютага 1838 году нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863–1864 гадоў ды нацыянальны герой Беларусі!

Калі б Каліноўскі быў зараз жывы, якія парады вы бы ў яго запыталі?
917 views11:35
Адкрыць / каментаваць
2022-02-01 15:33:53 Ганна Севярынец зачытала рэп!

Вядомая настаўніца прыняла ўдзел у песні «Беларусіца» — трэк і кліп, прысвечаныя прафесіі настаўніцы беларускай мовы.

«Дасведчаныя людзі кажуць, што адзін з канцэптаў рэпу — «рэспект». Для мяне наш праект — мой рэспект усім, хто стварае, выкладае, чытае, слухае і глядзіць беларускае», — кажа Ганна Севярынец, рэспектуючы таксама школьніцтву і студэнтству.




Як вам песня і кліп?
1.1K views12:33
Адкрыць / каментаваць
2022-01-31 20:02:00
Павел Белавус працягвае дасылаць у лістах вершы для сваіх дзетак

Паша просіць часцей дасылаць яму лісты. За апошні тыдзень ён атрымаў толькі два паведамленні. Зразумела, што не ўсе вашыя лісты да яго даходзяць, але чым больш будзе спробаў, тым больш верагоднасць, што Павел атрымае ад вас навіны.

Напісаць ліст: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Калі атрымліваеце адказы, просім дасылаць нам іх на hodnaby@gmail.com

Асабліва, калі гэта #вершыбелавуса

Дзякуем!
473 views17:02
Адкрыць / каментаваць
2022-01-30 13:36:29
Павел Белавус даслаў яшчэ адзін верш для сваёй дачкі!

Калыханка
Калі ў сонца больш няма моцы быць у небе,
Гарэзлівы святла прамень знік на цёплай глебе.
Выходзіць дзетак сцерагчы з нябёсаў вартаўнік —
Начны вандроўнік летуценны - месяц маладзік.

Ён коцікам дае парады муркаць ля падушкі
І адганяць камарыкаў, што лётаюць над вушкам.
Сабачкам ён паказвае, дзе вартаваць ваш сон,
Каб пабудзіць не завітаў раптоўна нават слон.

Спі маё дзіцятка — побач будзе татка,
А калі ён раптам знік — гэта месяц-чараўнік.
Паклаў тату ўжо спаць і прыйшоў цябе люляць.
Дні змяняюць ночкі — час заплюшчыць вочкі.

А маладзік раскінуў у небе зоркі, як сняжынкі,
Начныя ходзяць матылькі па іх, як па сцяжынках.
І мышкі ціха, пакуль кот мурчыць яшчэ ля вушка,
Палезлі носікі памыць да коціка ў кармушку.

Хай сонную тваю ўсмешку месяц захавае,
Ды перадасць тваёй матулі, што я яе кахаю.
У снах вандруй і сустракай дзівосаў светлых край,
Люблю цябе, маё дзіцятка, баю-баю-бай.
#вершыбелавуса

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
258 views10:36
Адкрыць / каментаваць
2022-01-29 13:48:17
Сябры, Павел Белавус звяртаецца да вас!

Ён просіць часцей дасылаць яму лісты. За апошні тыдзень ён атрымаў толькі два паведамленні. Зразумела, што не ўсе вашыя лісты да яго даходзяць, але чым больш будзе спробаў, тым больш верагоднасць, што Павел атрымае ад вас навіны.

Таксама Павел просіць выкладаць ягоныя цудоўныя вершы пад хэштэгам #вершыбелавуса

Адрас: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Калі вы атрымліваеце ад яго адказы, дасылайце іх нам у сацсеткі ці на пошту symbalby@gmail.com

І памятайце, у салідарнасці наша моц!
665 views10:48
Адкрыць / каментаваць