Get Mystery Box with random crypto!

SYMBAL.BY

Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY S
Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY
Адрас канала: @symbalby
Катэгорыі: Продажы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.70K
Апісанне з канала

Мы вяртаемся!
Замовіць прадукцыю з нашымі дызайнамі можна тут: https://www.redbubble.com/people/symbal-by/explore
Сувязь з намі: @symbal_by

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 8

2021-09-09 10:40:16
Вакол мяне кветкі прыгожа красуюць.
Маркотна між іх я хаджу адзінок,
Аж бачу — мне сіняй галоўкай ківае
Наш родны, забыты ў цяні васілёк.
«Здароў будзь, зямляча!»
Чуць бачны ў даліне,
Панура, нявесела шэпча ён мне:
«Ўспамянем, мой дружа, ў багатай чужыне
Аб беднай, далёкай сваёй старане».
 
Максім Багдановіч, «На Чужыне», 1908
374 views07:40
Адкрыць / каментаваць
2021-09-08 17:30:22
Вельмі кранальны зварот бацькі Максіма Знака да сына

«Ты спрабаваў з дапамогай закона змагацца з беззаконнем і вельмі крыўдна, што тыя, каму не да законаў, кінулі цябе ў вязніцу…

Вельмі цяжка бачыць, што адбываецца з табою і не мець ніякай магчымасці чымсьці дапамагчы. Хай у цябе ніколі не будзе такога, што ты не здолееш нічым дапамагчы свайму дзіцяці. Трымайся, Максім, трымайся…»

Цалкам зварот Аляксандра Калеснікава і Аляксандра Знака можна паглядзець тут:

887 views14:30
Адкрыць / каментаваць
2021-09-08 16:25:00
Гэта сямейнае фота Максіма Знака ў вышымайках.

Не ўсе ведаюць, але Максім не толькі прафесійны юрыст, але і таленавіты паэт, музыка, ды проста шчыры патрыёт Радзімы.

Паглядзіце кранальны расповед яго бацькі пра жыццёвы шлях Максіма:

934 views13:25
Адкрыць / каментаваць
2021-09-08 14:26:37 Як «Магутны божа» мог стаць дзяржаўным гербам у 90-я?

Пачытайце цікавы артыкул пра гэтую знакавую песню, а таксама паслухайце гімн у выкананні «Вольнага Хора».
198 views11:26
Адкрыць / каментаваць
2021-09-08 12:04:04
У Санкт-Пецярбургу з’явілася графіці з выявай Марыі Калеснікавай і надпісам «За нашу і вашу свабоду». Але ўжо праз некалькі гадзінаў яго зафарбавалі камунальнікі.

Пазаўчора Марыю асудзілі на 11 гадоў калоніі.
474 views09:04
Адкрыць / каментаваць
2021-09-08 10:51:54
Прысяга на вернасць Беларусі. Менск, Дзень беларускай вайсковай славы, 8 верасня 1992 года.
573 views07:51
Адкрыць / каментаваць
2021-09-08 08:30:14
8 верасня адбылася бітва пад Воршай — адна з найбольш вядомых бітваў у беларускай гісторыі.

Аршанская бітва стала найбуйнейшай падчас вайны паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. Па розных сведках, 35 тысяч жаўнераў ВКЛ, сярод якіх было некалькі тысяч палякаў, разбілі 80-тысячнае маскоўскае войска.
416 views05:30
Адкрыць / каментаваць
2021-09-08 07:57:40
З Днём беларускай вайсковай славы!
418 views04:57
Адкрыць / каментаваць
2021-09-07 21:47:54
Біскуп Юрый Касабуцкі выказаўся пра абразлівыя карыкатуру са свастыкай і артыкул пра каталікоў у дзяржаўнай газеце:

— Я заўсёды выступаў супраць гвалту, насілля, катаванняў, нясправядлівасці, хлусні, рэпрэсій. Я не змяню гэтага свайго погляду, не гледзячы на пагрозы, шантаж і таму падобныя рэчы, з якімі мне прыходзіцца сутыкацца.

Таксама і падобныя артыкулы не здольныя паўплываць на мой светапогляд, які базуецца на Евангеллі.

Бел-чырвона-белы сцяг — гэта ў хрысціянскай сімволіцы знак і сімвал уваскрослага Хрыста, і гэта НЕ залежыць ад ідэолагаў, якія сёння шукаюць "аргументаў" супраць...

Гімн Магутны Божа даўно стаў часткай нашай літургіі, таму што гэта малітва за нашу краіну і наш народ, а калі гэта не падабаецца сучасным ідэолагам , гэта не праблема Касцёла... Мы сёння не ўжываем гэту малітву, каб не раздражняць нікога...

Падобныя артыкулы не спрыяюць супакою і згодзе ў нашым грамадзтве...

Прабач ім, Божа, бо не ведаюць, што робяць....
914 viewsedited  18:47
Адкрыць / каментаваць
2021-09-07 17:04:26
Як змяняліся межы ВКЛ?

Амаль усе мы ведаем, што Вялікае княства літоўскае паўставала на памежжы сучасных Беларусі і Літвы, а потым захапіла абшары ад Балтыйскага да Чорнага мора.

Але як змяняліся яго межы за гэты час? Адказ у нашым новым роліку!

Таксама раім пераглядзець ролік пра самых шалёных князёў ВКЛ!

@Budzmaby
518 views14:04
Адкрыць / каментаваць
2021-09-06 20:20:20
Мы маўчалі, як нямыя,
Мы ўздыхалі ўсё цяжэй,
Грызьлі думкі нас благія,
Сьлёзы падалі з вачэй.
 
Мы хадзілі, як уночы,
Сярод мукі, сярод зла;
Туманы сьляпілі вочы,
Цемра хмар на нас лягла.
 
З нас нямала жартавалі,
Той нас крыўдзіў, гэты сек.
Годнасьць нашую тапталі,
Ў нас заплёван чалавек.
 
Хай сьвятло навукі яснай
Заблішчыць, як сонца ўсход,
Няхай родным словам шчасна
Загаворыць наш народ.

Якуб Колас, 1908 год.
1.3K views17:20
Адкрыць / каментаваць
2021-09-06 09:40:15
Беларусь, Беларусь — гэты зык
Паліць душу маю, як агнём.
Я не ведаю, чым ён вялік,
Але думак не змог я аб ём.
Як пачую яго, задрыжыць
Маё сэрца, заные ў грудзях,
І балюча так робіцца жыць,
І шукаеш чагосьці ў людзях.
 
Беларусь, Беларусь... гэтых слоў
Пойме музыку, хто ўсёй душой
Іх магутны, тужлівы іх зоў
Зловіць думкай сваёю жывой, —
Затрапеча, бы ранены, ён,
Задрыжыць пад навалаю дум:
Гэткі страшна-пакутны іх стогн
І аб волі бязьмерны іх сум.
 
Беларусь, Беларусь — гэта дзей
І разумных, і слаўных прыклад;
Край вялікіх і дум, і людзей,
І бяздольна схіліўшыхся хат,
Дзе нядоля і гора спрадвек
І бяднота сярмяжных жывуць,
Крыўда дзе, паняверка і зьдзек
Краскай макавай ярка цьвітуць.
 
Беларусь — край замчышч, курганоў,
Дзе таяцца страхоцьці і звод,
Дзе русалкі выходзяць зь віроў
І начніцы вядуць карагод,
Дзе пад шум каласоў ведзьмары
На палетках заломы кладуць
І ў купальскую ноч у бары
Забабоны ў пацёмках снуюць.
 
Уладзімір Жылка, 1920
1.2K views06:40
Адкрыць / каментаваць
2021-09-05 14:37:48
Роўна 30 год таму бел-чырвона-белы сцяг «вярнуўся» ў Мінск.

5 верасня 1991 году Мінскі гарадскі Савет зацвердзіў рашэнне выкарыстоўваць бчб сцяг і герб «Пагоня» разам с сімволікай БССР. Таксама было прынята рашэнне ўсталяваць нацыянальныя сімвалы над будынкам Мінгарсавета.

Дэпутаты таксама прапаноўвалі перайменаваць Мінск у Менск, але гэтае рашэнне не было прынята ў Вярхоўным Савеце.
775 views11:37
Адкрыць / каментаваць
2021-09-05 11:12:21
Прыемна бачыць, што моўны клуб «Гоман» матывуе.

Першы занятак:



Другі занятак:



Супер Мова: https://t.me/supermova
1.4K views08:12
Адкрыць / каментаваць
2021-09-04 22:03:18
Розныя эпохі — сапраўдныя героі нацыі!

Цудоўныя малюнкі Кастуся Каліноўскага і Вітольда Ашурка ад мастачкі Дар’і Запрыпяцкай. Вечная памяць героям!
1.0K views19:03
Адкрыць / каментаваць
2021-09-04 10:15:19
Хіба на вечар той можна забыцца?
…Сонца за борам жар-птушкай садзіцца,
Штосьці спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор, пахне чабор…

Выдатная ілюстрацыя ад Яны Баранцавай да верша Пятруся Броўкі.

Як вам увогуле феномен папулярнасці выраза «Пахне Чабор!»
1.4K views07:15
Адкрыць / каментаваць
2021-09-03 21:43:40
Самыя нетыповыя, крыху дзівацкія ды яшчэ і па-беларуску, трэвэл-блогі робіць Мікіта Бялевіч.

Глядзіце яго «Электратрып» у Воршу:



Вось яшчэ:

Маладзечна:



Ракаў:



Баранавічы:

1.2K views18:43
Адкрыць / каментаваць
2021-09-03 21:19:20
«Хто я? Дзед Барадзед. Абыйшоў белы свет».

Трымайце яшчэ адзін настальгіі пост. А гэтую калыханку памятаеце?
1.2K viewsedited  18:19
Адкрыць / каментаваць
2021-09-03 08:50:11
Памятаеце, мы пісалі, што на сусветным конкурсе прыгажосці ўдзельніца з Украіны выступала ў сукенцы з выцінанкай ад беларускі з Маладзечна, народнага майстара Беларусі па выцінанцы, Лізаветы Чырвонцавай?

Дык вось, на канцэрце ў гонар Дня Незалежнасці ўкраінцы зноў без дазволу выкарысталі выцінанку Лізаветы. Добра, што пасля ўсё ж такі вырашылі пытанні з аўтаркай.

Прыемна, канешне, што ўкраінцы сочаць за беларускімі майстрамі, але асадак застаўся. Ну а мы раім паглядзець на шыкоўныя працы Лізаветы!

А таксама на нашым сайце вы можаце спампаваць сыходныя файлы выцінанак Лізаветы Чырвонцавай «Лясун» і «Лёля», якія мы раней выкарыстоўвалі для нашых цішотак, і такім чынам падтрымаць каманду Сымбаля: https://symbal.by/products/elektronnyya-tavary/
365 views05:50
Адкрыць / каментаваць
2021-09-03 08:41:43
Добрая навіна! Мікіта Мелказёраў вырашыў не чакаць пакуль збярэ ці не збярэ 30 тысяч падпісантаў у Інстаграме і пачаў падвышаць свой узровень валодання вуснай беларускай мовай.

Кажа, што быў галоўны псіхалагічны бар’ер — страх зрабіць памылку і адсутнасць практыкі. Хоча, каб кожны месяц выходзіў беларускамоўны выпуск інтэрв’ю «Жизнь-малина».

Падкажыце ў каментарах — размовы з якімі гасцямі вы хацелі б пачуць па-беларуску?

А вучыць беларускую мову запрашаем таксама ў моўны клуб «Гоман»:

359 views05:41
Адкрыць / каментаваць
2021-09-02 18:45:14
Мікіту Мелказёрава захэйцілі за беларускую мову. А ён пачаў яе ўсур'ёз вучыць!

Нядаўна ютуб-блогер абвясціў чэлендж: калі на яго інстаграм падпішацца 30 тысяч чалавек, зробіць выпуск па-беларуску. Многія ўспрынялі гэта крытычна, маўляў, проста так па-беларуску блогер і гаварыць не можа. Мелказёраў казаў, што ўпершыню сутыкнуўся з такім хэйтам.

Але знайшоў людзей, якія вучаць яго беларускай мове.

Чытаць больш
595 views15:45
Адкрыць / каментаваць
2021-09-02 15:42:09
Сяргей Будкін, кіраўнік @by_culture і стваральнік музычнага парталу TuzinFM у новым выпуску перадачы "Гоман" назваў топ-5 найлепшых, на яго думку, беларускіх песень усіх часоў.

5. “Ноч” гурта “Мясцовы час”;
4. “Мая краіна” гурта “Новае Неба”;
3. “Бяжы, хлопец” гурта “Крама”;
2. “Халодны блюз” у розных варыянтах выканання “Мроя”— NRM — Лявон Вольскі;
1. “Краіна доўгай белай хмары” гурта ULIS.

Глядзець новы выпуск анлайн-курсаў беларускай мовы "Гоман"

А як выглядае ваш залаты спіс?
130 views12:42
Адкрыць / каментаваць
2021-09-02 11:39:02
За нашу і вашу свабоду!

А вы ведалі, што ў Лынтупах ёсць вось такі помнік невядомым жаўнерам у барацьбе з бальшавікамі ў 1920-м годзе?
390 views08:39
Адкрыць / каментаваць
2021-09-01 20:08:11
Тое, што мы ўсе вельмі чакалі — другі выпуск «Гоману»!
Тэма выпуску — кухня і посуд.





«Гоман» — гэта сапраўдны анлайн-курс па вывучэнні роднай мовы, што будзе ўключаць у сябе 12 заняткаў. Калі вы пройдзеце ўсе заняткі, то станеце вольна гаварыць па-беларуску. Але адна ўмова — не ленавацца і выконваць хатнія заданні.

Можаце практыкаваць сваю беларускую наўпрост у каментарах. У ідэале — зраібць з каментароў лямпавы чат, дзе кожны зможа падзяліцца сваім, распавесці цікавосткі, звязаныя з роднай мовай. Дыскусіі (канструктыўныя) таксама вітаюцца!

Вядоўцы моўнага клубу — Андрусь Такінданг і Аляксей Шэін.

Для чаго мы гэта робім? Для таго, каб беларусы маглі свабодна карыстацца беларускай мовай у любой сітуацыі.

Мы рыхтуем для вас 12 заняткаў, у якіх раскажам самае важнае пра беларускую мову. Тут ёсць і карысны кантэнт, і моўны гумар, і цікавосткі пра Беларусь, і выбарка найлепшага з нашай культуры.
441 views17:08
Адкрыць / каментаваць
2021-09-01 18:10:17
Віншуем усіх з першым днём восені! Чароўная пара для вандровак, асабліва па Беларусі.

А распавядзіце, калі ласка, у якія месцы вы плануеце паехаць у бліжэйшыя месяцы?
409 views15:10
Адкрыць / каментаваць
2021-09-01 09:17:51
З днём ведаў! Пахне чабор!

Вось такі надпіс з’явіўся сёння ля адной з мінскіх школаў
739 views06:17
Адкрыць / каментаваць
2021-08-31 15:51:01
Помнік у Смаргоні Францішку Багушэвічу. Каб не пакідаць беларускай мовы — далучайцеся да моўнага клубу «Гоман» у YouTube і TikTok:





https://tiktok.com/@homanby
647 views12:51
Адкрыць / каментаваць