Get Mystery Box with random crypto!

SYMBAL.BY

Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY S
Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY
Адрас канала: @symbalby
Катэгорыі: Продажы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.70K
Апісанне з канала

Мы вяртаемся!
Замовіць прадукцыю з нашымі дызайнамі можна тут: https://www.redbubble.com/people/symbal-by/explore
Сувязь з намі: @symbal_by

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 9

2021-08-31 13:05:16
Збалелыя грудзі
Занылі ад болю‚
Слязьмі затуманіла вочы;
Варожыя людзі‚
Зьнішчаючы волю‚
Пануюць над Краем‚ як хочуць.
 
Над ціхаю кручай
Пад ліпай шырокай‚
Дзе зь мілай сядзеў аж да раньня‚
Праз сьлёзы гаручы
У болі глыбокім
Угрунь адцьвітае каханьне.
 
Гляджу я ў вакенца
З падвала сырога;
Пяюць салаўі на прадвесьні‚
А ў душу ліецца
Каханьне... трывога...
Як любы вы‚ родныя песьні!
 
І лёгкія мары
Лунаюць да зораў
Пад сіні блакіт Беларусі.
Ніякія кары‚
Ніякая гора
Зрачыся Радзімы ня змусіць.
 
Алесь Змагар, «З падвала сырога», 1921 год.
438 views10:05
Адкрыць / каментаваць
2021-08-31 11:51:22
Гурт «РСП» выпусціў новы альбом «Ашчушчэнія»!

Паслухаць яго можна на ўсіх пляцоўках: https://music.ezhevika.co/rsp6
609 views08:51
Адкрыць / каментаваць
2021-08-30 22:01:32
Жыве Беларусь!

Новы шэдэўр ад Уладзімера Цэслера, які можна глядзець вечна!
1.1K views19:01
Адкрыць / каментаваць
2021-08-30 21:20:16
«Баю-бай, баю-бай, вачаняты закрывай».

Відэа, ад якога накрывае ўспамінамі! А вы памятаеце гэтую калыханку?
1.0K views18:20
Адкрыць / каментаваць
2021-08-30 19:06:10 ​​Моўная Афіша 30 жніўня - 5 верасня (аднаўляецца)

Шукаем актыўных беларусаў з Берасьця, Віцебска, Гародні, Гомля, Магілёва і іншых гарадоў, якія дапоўняць нашу афішу годнымі мясцовы мерапрыемствамі

Заняткі і курсы
з 01.09
- Заняткі па традыцыйных беларускіх спевах пры СЭТ
з 01.09 - Курс традыцыйнага беларускага ткацтва!
02.09 - Курс беларускага танца ШКОЛЫ ТРАДЫЦЫЙНАГА МАСТАЦТВА

Музыка, танцы і сьпевы:
04.09
- танцы ў Верхнім Горадзе.
05.09 - арганны канцэрт і выступ хора "Залатая Горка" на творы Манюшкі.

Экскурсіі і Вандроўкі:
30.08 - 05.09
- Экскурсіі кожны дзень ад VANDRVM
31.08 - Экскурсія "Мінскі Манмартр" па Ракайўскім прадмесці
01.09 - пешаходная вандроўка да Дня ведаў "Штукарствы менскіх шкаляроў"

Анлайн-мерапрыемствы:
30.08
- сьпеўная-zoom сустрэча "Беларусь мая сьнілася мне..."

Спектаклі і імпрэзы:
30.08 - 04.09
- спектаклі «Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii»
04.09 - Спектакль «Гаральд» тэатра «На балконе»

Выставы:
01.09, 04.09
- “Пасляваенны Мінск Льва Лейтмана” Нацыянальны мастацкі музей.
па 14.10 - Выстава «І ў любві да цябе я не раз буду клясціся…» (да 85-годдзя з дня нараджэння Генадзя Бураўкіна)
па 19.08 - Мастацкая выстава Паўла Дарохіна “Дэкодэр цішыні”
па 26.10 - фотавыстаўка Марыны Бацюковай «Вопыт прысутнасці»

Дабрачыннасьць:
Кукумба - гэта вялікая сям'я, якая стварае шмат рознага БЕЛАРУСКАМОЎНАГА кантэнту, каб усё больш беларусаў вучылі сваю родную мову і карысталіся ёй. Кожны з вас можа падтрымаць на Patreon і атрымаць за гэта плюшку. Зрабіць вы можаце гэта па спасылцы

Калі нешта прапусцілі, пішыце ў каментарах. Зычым добрага настрою і цікавага тыдня!

#супермова #мова #афіша
995 views16:06
Адкрыць / каментаваць
2021-08-30 17:09:04
Выпадковасць? Не думаем.
266 views14:09
Адкрыць / каментаваць
2021-08-29 12:42:08
1993 год. Віталь Шчэрба прадстаўляе Беларусь на чэмпіянаце свету па гімнастыцы ў Бірмінгеме.
137 views09:42
Адкрыць / каментаваць
2021-08-29 11:33:42
Разам з праектам «Слухай Сюды» пачынаем новы цыкл гутарак пра герояў беларускай гісторыі з кандыдатам гістарычных навук Андрэем Унучакам:



Першы герой – Іван Луцкевіч – бацька беларускай дзяржаўнасць і адзін з найбольш плённых дзеячоў беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку 20-га стагоддзя. Менавіта ён зрабіў Янку Купалу класікам беларускай літаратуры, вярнуў на радзіму Статут Вялікага Княства Літоўскага і дамогся абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
774 views08:33
Адкрыць / каментаваць
2021-08-27 19:20:14
Трымайце падборку файных малюнкаў ад Вольгі Якубоўскай пра актуальныя падзеі і беларускіх герояў!
886 views16:20
Адкрыць / каментаваць
2021-08-27 18:13:15 Сяргей Жадан, вядомы ўкраінскі пісьменнік і лідар гурта «Жадан і Собаки», выпусціў кліп на новую песню «Автозак» з беларускімі субтытрамі.

Сяргей Жадан заўсёды з цеплынёў ставіўся да беларусаў і нават зрабіў кавер на «Я рок-музыкант» Лявона Вольскага. Таксама на ягоныя вершы запісвалі песні BRUTTO.
259 views15:13
Адкрыць / каментаваць
2021-08-27 11:03:18
Сябры, а як вы ставіцеся да такога «саламянага мастацтва»?
710 views08:03
Адкрыць / каментаваць
2021-08-26 21:32:18 «Традыцыя» працягвае серыю фільмаў «Кола беларускіх абрадаў». У іх вы даведаецеся, якія абрадавыя звычаі цягам стагоддзяў захоўваў беларускі народ.





Гэтым разам прасякнемся атмасферай Купалля.


Свята з нагоды летняга сонцастаяння вядома многім еўрапейскім народам, але менавіта на нашых землях захаваліся найбольш аўтэнтычныя элементы гэтага свята.

Цікавосткі:

Напрыканцы Купальскай ночы, на ўзыходзе сонца, дзяўчаты разам спявалі розныя песні з розных абрадаў. Атрымліваўся спеўны хаос, які ў канцы ператвараўся ў адзіны, цэльны гарманічны спеў, прысвечаны менавіта Купаллю,
Дзяўчаты і хлопцы выконвалі розныя місіі ў стварэнні агульнага свята,
У Купалкі (Купалінкі) была не адна дачка, як мы чулі ў песні («Купалінка, Купалінка, цёмная ночка, а дзе ж твая дочка?..»), а шмат дачок і нават сыноў,
На Купалле можна даведацца сваю будучыню.

Падрабязней — у відэа. Цікава, пазнавальна і вельмі прыгожа.
920 views18:32
Адкрыць / каментаваць
2021-08-26 14:53:52
Сябры, а вы былі ў палацы Радзівілаў у Паланечцы? Не? То вам трэба абавязкова наведаць гэтае файнае месца!

У канцы мінулага году ў палаца з’явіліся гаспадары і пачалі актыўна вяртаць жыццё ў гэтае славутае месца. У палаца з’явіўся свой лагатып, у выходныя тут праходзяць суботнікі, мастацкія выставы, шляхецкія танцы і нават гастранамічныя імпрэзы. Абавязкова падпішыцеся на інстаграм палаца, каб сачыць за навінамі і далучайцеся да талакі!

І канешне вандруйце па Беларусі. Нашая краіна — вельмі багатая на гістарычныя месцы!
455 views11:53
Адкрыць / каментаваць
2021-08-25 20:31:50
Раім сёння абавязкова паглядзець дакументальны фільм «Дэпутаты Незалежнасці».

Уявіце, што роўна 30 гадоў таму ў 20 гадзін 8 хвілін Беларусь здабыла Незалежнасць:

666 views17:31
Адкрыць / каментаваць
2021-08-25 15:20:25
Святочная вясёлка ад Уладзімера Цэслера ў гонар Дня Незалежнасці!
1.1K views12:20
Адкрыць / каментаваць
2021-08-25 12:30:14
897 views09:30
Адкрыць / каментаваць
2021-08-25 11:48:43
Як мы атрымалі незалежнасць 30 год таму і пры чым тут Зянон Пазняк? Чаму гэтая дата вельмі важная ў гісторыі краіны і чаму шмат людзей не ўсведамлялі каштоўнасць гэтай незалежнасці?

Чытайце вельмі цікавы артыкул ад «Нашай Нівы» пра гэтую гістарычную падзею!
994 viewsedited  08:48
Адкрыць / каментаваць
2021-08-25 08:55:12
Са святам, сябры!

25 жніўня 1991 года наша Беларусь стала афіцыйна і юрыдычна НЕЗАЛЕЖНАЙ і самастойнай. Менавіта ў гэты дзень Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, прынятая яшчэ 27 ліпеня 1990 года, набыла канстытуцыйную сілу.

Наш арнамент — чырвань з белым,
Незалежнасць — шлях да веры.
Наша моц заўжды ў яднаннi.
Блакiт азёр, пыл скрыжаванняў.

I нечага сядзець у скрусе,
Мы — незалежныя, мы — беларусы!
Пацягне свежым старое поле,
Нас не сагнеш цяпер нiколi.

Сяргей Брандт
930 views05:55
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 20:27:34 Змястоўны ролік пра тое, якой павінна быць Канстытуцыя:

1.1K views17:27
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 16:37:49
Беларусы далучыліся да марша ў Кіеве і павіншавалі ўкраінцаў з Днём Незалежнасці.

Са святам, сябры! Разам і назаўжды! +
1.2K views13:37
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 13:31:34
У Кіеве адбываецца марш з удзелам беларусаў у гонар Дня Незалежнасці Украіны!
1.2K views10:31
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 10:37:07
Гэтаму гістарычнаму фота 30 гадоў.

24 жніўня 1991 года дэпутатка Галіна Сямдзянава на просьбу Зянона Пазняка ўнесла перад пачаткам сесіі ў прэзідыум авальнай залы Вярхоўнага Савета бел-чырвона-белы сцяг. На наступны дзень была абвешчана незалежнасць Беларусі.

@historyja
1.3K views07:37
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 23:54:11
Сябры, патрэбны валанцёры ў аўторак 24 жніўня на раскопкі ў Гарадзішча на Менцы (7 км ад мінскай кальцавой, 25 хвілін на маршрутцы ад метро) — месца, дзе пачынаўся старажытны Менск!

Археолаг Акадэміі навук Андрэй Вайцяховіч даследуе левы бераг Дуная (прытока Менкі) — і вынікі гэтых раскопак абяцаюць быць вельмі цікавымі. Колькасць знаходак сведчыць, што кожны з вас можа знайсці тысячагадовы артэфакт сваімі рукамі і атрымаць незабыўны досвед!

Хто гатовы ў аўторак і наступныя дні далучыцца, пішыце Глебу Лабадзенку на e-mail: labadzenka@gmail.com

На фота — донца з Трызубам Усяслава Чарадзея, знойдзенае на папярэдніх раскопках у двары музея "Стары Менск": starymensk.by
332 viewsedited  20:54
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 16:31:52
Сябры, Мікіта Мелказёраў паабяцаў, што зробіць выпуск ютуб-праекта «жизнь-малина» па-беларуску, калі збярэ да канца верасня 30 тысяч падпісантаў у сваім Інстаграме.

Да канца верасня чакаць доўга. Давайце паскорым працэс і зробім яму 30 тысяч за пару дзён.

Падпісвайцеся тут (трэба ўсяго некалькі тысяч): https://instagram.com/ya_ne_trogal_ya_prosto_smotrel
320 viewsedited  13:31
Адкрыць / каментаваць
2021-08-22 15:28:03
У беларускай мове шмат унікальных словаў, якія немагчыма літаральна перавесці на рускую. Глядзіце ў відэа самыя яскравыя прыклады такіх слоў.

А таксама напішыце ў каментарах свае словы, аналагаў якіх няма ў рускай мове.
248 views12:28
Адкрыць / каментаваць
2021-08-21 17:58:06
Сонца ўстане, сонца зойдзе,
Дзень заменіць ночкі цьма,
А над намі чорнай хмарай
Вісьне цесная турма.
 
Птушкі вылецяць на зіму,
Птушкі зноў ляцяць сюды,
Мы ж марнуемся ў астрозе,
Трацім лепшыя гады.
 
Дні мінаюць, дні праходзяць,
Летам зьменіцца зіма,
А мы сохнем і марнеем,
Нам тут радасьці няма.
 
Гэты верш у 1910 годзе напісаў Якуб Колас, калі сядзеў тры гады ў турме ў Пішчалаўскім замку (яна жа — «Валадарка»). У 2010-м Лявон Вольскі запісаў песню на гэты верш. Абавязкова паслухайце!
489 views14:58
Адкрыць / каментаваць
2021-08-21 16:27:56 Новы і самы моцны выпуск "Навокал" пра першую сталіцу ВКЛ. Раім паглядзець:

597 views13:27
Адкрыць / каментаваць
2021-08-21 09:54:24
Водар свабоды-2021.

Новая праца Уладзімера Цэслера. Пахне чабор!
68 views06:54
Адкрыць / каментаваць
2021-08-20 22:10:10
Сябры, а вы наведвалі сядзібу Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна?

Менавіта тут пражыў апошнія годы Тадэвуш Рэйтан, які нарадзіўся 20 жніўня 1742 года. Славуты шляхціч і змагар за свабоду радзімы. Ён праславіўся тым, што хацеў сарваць сойм, каб не дапусціць першага падзела Рэчы Паспалітай. Тадэвуш кінуўся на падлогу са словамі «Забіце мяне. Затапчыце. Але не забівайце Бацькаўшчыны». Гэты ўчынак патрапіў на вядомую карціну Яна Матэйкі.

Зараз у сядзібе вядзецца рэканструкцыя і гэта выдатная нагода патрапіць сюды і адчуць славутую гісторыю нашай краіны. Таксама раім паглядзець на капліцу недалёка ад сядзібы.
326 views19:10
Адкрыць / каментаваць