Get Mystery Box with random crypto!

Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», Паўла Белавуса затр | SYMBAL.BY

Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», Паўла Белавуса затрымалі ўчора за тое, што ён перасылаў на Белпошце кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя» Зміцера Лукашука, якую 31 сакавіка гэтага году прызналі экстрэмісцкай.

Меркавана, Паўла будуць судзіць па арт. 19.11 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Згодна з гэтым артыкулам, пагражае канфіскацыя прадмета, штраф і арышт да 15 сутак.