Get Mystery Box with random crypto!

SYMBAL.BY

Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY S
Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY
Адрас канала: @symbalby
Катэгорыі: Продажы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.70K
Апісанне з канала

Мы вяртаемся!
Замовіць прадукцыю з нашымі дызайнамі можна тут: https://www.redbubble.com/people/symbal-by/explore
Сувязь з намі: @symbal_by

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 10

2021-08-20 15:37:28
Паглядзіце, якія цудоўныя малюнкі былі ў дзіцячых кніжках 90-х гадоў!
223 views12:37
Адкрыць / каментаваць
2021-08-19 16:57:03
Даўно не паказвалі вам файныя тату! Як вам такі малюнак ад Хрысціны Север?
550 views13:57
Адкрыць / каментаваць
2021-08-18 13:07:18
Новая праца мастака Алеся Пушкіна з-за кратаў. Малюнак прысвечаны Альжбеце Радзівіл — дачцэ перадапошняга гаспадара Нясвіжскага замка. Яна памёрла месяц таму ва ўзросце 104 гадоў.
627 views10:07
Адкрыць / каментаваць
2021-08-17 22:21:03 А таксама раім паглядзець папярэднія выпускі праекта «Месца сілы». Там веееельмі цікава

«Месца сілы» №1 — Парк Янкі Купалы:



«Месца сілы» №2 — Купалаўскі тэатр:



«Месца сілы» №3 — Вуліца, дзе абудзілі Менск:



«Месца сілы» №4 — Тут узнікалі беларускія паэты:

598 views19:21
Адкрыць / каментаваць
2021-08-17 21:17:10
Працягваем праект «Месца сілы». Гэта серыя відэасюжэтаў, у якіх знаёмства з роднай гісторыяй адбываецца праз месцы, якія яднаюць усіх нас. Кожнае з іх — сапраўднае месца сілы для беларусаў.





У пятым выпуску гаворка пойдзе пра месца, дзе Максім Багданановіч напісаў легендарную «Пагоню». Ці ведалі вы, што гэта адбылося ў тагачасным Менску?

І хоць у вершы ўсхваляецца «старадаўняя літоўская Пагоня», але мы ведаем, што меў на ўвазе класік :)

Адбылося гэта каля Плошчы Незалежнасці. Колькі разоў вы шпацыравалі непадалёк, але ці здагадваліся, якія падзеі віравалі тут стагоддзе таму? Тут нарадзіўся і верш «Пагоня», і здабывалася беларуская незалежнасць.

Гісторык і прафесійны экскурсавод — спадар Павал Каралёў — пакажа і раскажа, дзе ж менавіта адбываліся значныя падзеі нашай гісторыі.

А вы, калі ласка, наведайце гэтае Месца Сілы і паглядзіце на яго па-новаму.
324 views18:17
Адкрыць / каментаваць
2021-08-17 12:53:48
Па ўсёй краіне сёння моцныя дажджы і навальніцы, а Брэст выглядаў вось так!

А якая ў вас абстаноўка?
509 views09:53
Адкрыць / каментаваць
2021-08-17 10:33:23
Калі хтосьці кажа, што Беларусь маленькая краіна, дайце ім паглядзець гэтае відэа.

Між іншым, Беларусь знаходзіцца на 14-м месцы па плошчы сярод еўрапейскіх краін.
274 views07:33
Адкрыць / каментаваць
2021-08-16 17:02:17
«Мы выйшлі на вуліцу, і кожны з нас
Не ведаў, куды ісці, напэўна, праз
Гадзіну згубіліся б, але ж хтосць уздыме сцяг
Мы выйшлі на вуліцу знянацку так».
Nizkiz — «Правілы».

Сябры, а што вы адчувалі год таму? Распавядзіце ў каментарах
520 views14:02
Адкрыць / каментаваць
2021-08-15 16:34:06 Сёння ўсе ўзгадваюць Віктара Цоя, а мы ўзгадаем яго легендарную песню ў перакладзе на беларускую мову:



387 views13:34
Адкрыць / каментаваць
2021-08-14 19:45:06
Неверагодна! Глаўрэд «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч, які зараз знаходзіцца за кратамі, па памяці намаляваў мапу Беларусі.

Родныя некалькі разоў спрабавалі перадаць мапу, але ў СІЗА гэта лічыцца «забароненым прадметам». Тады Ягор вырашыў зрабіць яе сам. Дакладна атрымалася?
430 views16:45
Адкрыць / каментаваць
2021-08-14 17:05:15
Не перастаем захапляцца беларускай прыродай. І лепш за ўсё гэта рабіць праз аб’ектыў Касі Сырамалот.
334 views14:05
Адкрыць / каментаваць
2021-08-14 14:39:54
У салідарнасці — наша моц!
323 views11:39
Адкрыць / каментаваць
2021-08-13 15:50:20
13 жніўня 1956 года памёр Якуб Колас. А вось такі верш ён напісаў у 1906 годзе.

Ўстаньце, хлопцы, ўстаньце, браткі!
Ўстань ты, наша старана!
Ўжо глядзіць к нам на палаткі
Жыцця новага вясна.

Ці ж мы, хлопцы, рук не маем?
Ці ж нам сілы бог не даў?
Ці ж над родным нашым краем
Промень волі не блішчаў?

Выйдзем разам да работы,
Дружна станем, як сцяна,
I прачнецца ад дрымоты
З намі наша старана!
747 viewsedited  12:50
Адкрыць / каментаваць
2021-08-13 12:32:06
Паглядзіце на мілыя малюнкі ў файным стылі ад мастачкі Наталлі Гарлуковіч.
898 views09:32
Адкрыць / каментаваць
2021-08-12 21:18:11
Новае моўнае шоў «Гоман» — глядзіце прэм’еру і падпісвайцеся на канал:



Гэта сапраўдны анлайн-курс па вывучэнні роднай мовы, што будзе ўключаць у сябе 12 заняткаў. Калі вы пройдзеце ўсе заняткі, то зможаце вольна гаварыць па-беларуску.
729 views18:18
Адкрыць / каментаваць
2021-08-12 18:21:45
Сябры, мы да вас з цудоўнай навіной!

Сёння, 12 жніўня, а 20:00 на ютуб-канале «Годна» адбудзецца прэм'ера моўнага шоу «Гоман».

«Гоман» — гэта анлайн-курс для вывучэння беларускай мовы. Сёння прэзентуем першы выпуск. Ён прысвечаны словам вітання, развітання, просьбы і падзякі. Вядоўцы — Андрусь Такінданг і Аляксей Шэін.

Вас чакаюць не толькі ўрокі беларускай мовы, але такама і песні, смешачкі-жартачкі і цікавосткі пра Беларусь.

Далучайцеся і вучыце родную мову разам з намі:



Будзем вам нерэальна ўдзячныя, калі вы разашлеце гэтае паведамленне па сваіх чатах і распавядзеце сябрам пра падзею. Дзякуй!
250 views15:21
Адкрыць / каментаваць
2021-08-12 11:40:15
Прысвячаецца ўсім смелым беларускам
665 views08:40
Адкрыць / каментаваць
2021-08-11 20:10:54 Сабраліся разам беларусы з розных куткоў Зямлі, каб заспяваць гімн «Пагоня»:



Паглядзіце што атрымалася.
722 views17:10
Адкрыць / каментаваць
2021-08-11 19:58:01
Глядзіце новы выпуск трэвэл-праекта «Селі-паехалі»!




Гэтым разам едзем у Красны Бераг з аглядам на самае крутое лецішча ў Беларусі. Бонусам — пракацімся на пароме ў Парычах і заедзем у Светлагорск.

У выпуску пабачыце цудоўную сядзібу Козел-Паклеўскіх у Красным Беразе. Яе інтэр'ерчыкі і экстэр'ерчыкі захаваліся лепш, чым у іншых беларускіх сядзібах, замках і палацах. Для колішніх гаспадароў-мільянераў гэта было проста лецішча, ну а мы ходзім рты паразяваўшы — жылі ж некалі людзі з густам!

Яшчэ мы пакаталіся на пароме ў Парычах — сэрвіс абсалютна бясплатны, так што можаце катацца хоць цэлы дзень туды-сюды. Але калі надумаеце таксама ехаць праз паром, то лепш загадзя патэлефануйце і спраўдзіце, ці ён працуе.

Завіталі і ў Светлагорск. Тут калісьці жылі крутыя ўрбаністы — глядзіце відэа, каб даведацца, пра што ідзе гаворка :)
80 views16:58
Адкрыць / каментаваць
2021-08-11 16:59:29
У Санкт-Пецярбургу ў шапіках на выхадзе з метро пачалі прадаваць вось такую цікавы нумар «Новай газеты» за 9-га жніўня.
660 viewsedited  13:59
Адкрыць / каментаваць
2021-08-11 09:40:12
Не хачу я гуляць, дзе народ
Толькі гора цярпіць на вяку,
Дзе сіротка стаіць ля варот,
Есьці просіць, падняўшы руку.

Не хачу весяліцца, гуляць,
Дзе бяда, сьлёзы, скаргі ўвакруг,
Дзе другія ў няволі сядзяць,
Дзе замёрлі і сіла, і дух!..

Эй, сказаць жа, чаго я хачу?
За што нават бы сэрца аддаў?
З чаго твар я сьлязамі мачу?
Ці ж хто з вас калі гэта згадаў?

Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!

Янка Купала, 1905 год.
685 views06:40
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 16:45:15
Новая праца Ганны Радзько, у якой яна сумясціла ўсе галоўныя падзеі за мінулы год.

А чым вам больш за ўсё запомніўся мінулы год?
609 views13:45
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 15:02:40
На Львоўскай ратушы вывесілі бел-чырвона-белы сцяг з Пагоняй у падтрымку беларусаў.
168 views12:02
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 12:27:50 Лявон Вольскі таксама выпусціў новы кліп на песню «Палон».

У ім узялі ўдзел палітзняволеныя, іхнія блізкія, а таксама музыкі, акторы, мастакі: Маргарыта Ляўчук, Ігар Банцэр, Валярына Кустава ды шмат іншых.
343 views09:27
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 10:59:48 Naviband і Вольны Хор выпусцілі шыкоўны кліп на песню «Пад дубам».

Гэта кавер на песню «The hanging tree» з серыяла «Галодныя гульні».
609 views07:59
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 10:17:48 А хто там ідзе?


712 views07:17
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 01:33:25
Новая праца Уладзіміра Цэслера ў гонар гадавіны 9 жніўня.
94 viewsedited  22:33
Адкрыць / каментаваць
2021-08-07 14:36:52
Пытанне дня: каго вы лічыце галоўнай асобай ў беларускай гісторыі?

Ад Полацкага княства да сучаснай Беларусі: хто тая гістарычная асоба, якая прыходзіць вам першай на думку. Напішыце ў каментарах і можаце патлумачыць чаму. А мы потым падлічым і распавядзем, каго беларусы лічаць галоўнай гістарычнай асобай!
498 views11:36
Адкрыць / каментаваць
2021-08-07 11:31:23
Паглядзіце якія файныя малюнкі стварае нашая падпісантка Masha Ogrenich. Прыгажосць!
425 views08:31
Адкрыць / каментаваць
2021-08-06 08:20:07
Год таму адбылася гістарычная і знакавая падзея.

Падчас мерапрыемства ў Кіеўскім скверы, арганізаванае ўладамі, каб не даць правесці мітынг аб’яднаных штабоў, Уладзіслаў Сакалоўскі і Кірыл Галанаў уключылі песню «Перамен».

Яны атрымалі суткі, але выйшлі героямі і сталі сапраўднымі сімваламі пераменаў. У гонар іх потым з’явіўся мурал «дыджэі пераменаў», а месца ператварылася ў «Плошчу Пераменаў» і стала пачаткам раёных супольнасцяў.
536 viewsedited  05:20
Адкрыць / каментаваць