Get Mystery Box with random crypto!

SYMBAL.BY

Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY S
Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY
Адрас канала: @symbalby
Катэгорыі: Продажы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.70K
Апісанне з канала

Мы вяртаемся!
Замовіць прадукцыю з нашымі дызайнамі можна тут: https://www.redbubble.com/people/symbal-by/explore
Сувязь з намі: @symbal_by

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 13

2021-07-11 11:31:42 Завяршаем наш караоке-марафон нацыянальным гімнам "Пагоня"!





Штодня ў межах Міжнароднага тыдня беларускай культуры мы публікавалі відэа любімых песень беларусаў.

Плэйліст з усімі песнямі

Распаўсюджвайце іх у сваіх суполках і аб'яднаннях, спявайце беларускія песні і публікуйце вашыя спевы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #by_culture.

І напішыце нам у каментарах, з якімі яшчэ беларускімі песнямі нам зрабіць караоке-відэа?

Спяваем разам!

#by_culture
742 views08:31
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 20:44:57
«Жыве Беларусь» на кіеўскім фестывалі Atlas Weekend падчас выступу Nizkiz. І паглядзіце колькі бел-чырвона-белых сцягоў!
556 views17:44
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 11:32:40
Цікавую гісторыю даслаў нам наш чытач. Яго сусед у 90-я забраў зняты з смалявіцкага выканкама герб «Пагоня» і захоўваў у сябе.

У выніку наш чытач папрасіў аддаць яму герб для рэстаўрацыі. Што атрымалася — глядзіце на фота!
431 viewsedited  08:32
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 19:10:12
«І расступілася зямля...
І выйшаў першы: «Гэта я», –
Сказаў ён. І за ім паўсталі
Усе, што пад зямлёю спалі.

«Так. Гэта я», – сказаў другі...
І ўсе яны ўзнялі сцягі,
І з несатлелымі сцягамі,
Хто ўперадзе, хто ўслед за намі
Пакрочылі –

а пасярод –

Вякамі палены, карчоны,
Скрываўлены, да не знішчоны,
Паўсталы з-пад зямлі
Народ!»

Гэты верш Уладзімір Някляеў напісаў падчас пахавання Каліноўскага ў Вільні, 22.11.2019. Але як жа моцна ён гучыць і зараз!
330 views16:10
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 16:32:03
У 2018-м годзе на праспекце Незалежнасці недалёка ад нашай крамы з’явіўся вось такі прыгожы банэр з Уладзімірам Някляевым, але прастаяў усяго некалькі гадзінаў. У рэкламнай агенцыі нам тады адказалі, што прыйшоў загад «зверху». Потым дэмантавалі і рэкламныя тумбы.

А сёння Някляеў адзначае сваё 75-годдзе. Віншуем Уладзіміра, жадаем творчых поспехаў і дзякуем за шматгадовую працу дзеля Беларушчыны!
290 views13:32
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 23:52:56
«У часы ўсеагульнага падману казаць праўду — гэта ўжо экстрэмізм». Ведаеце, адкуль цытата?

Сёння быў чорны дзень для ўсёй беларускай журналістыкі, але верым, што ўжо хутка ўсе незалежныя СМІ ўваскрэснуць, усе журналісты выйдуць на свабоду і змогуць данасіць праўду да ўсіх беларусаў.

Была сёння і прыемная навіна. Каманда TUT.BY стварыла новы сайт zerkalo.io. Чытайце і не забывайце пра VPN

Малюнак — Ганна Радзько.
220 views20:52
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 17:18:03 ​​Моўная Афіша (аднаўляецца цягам тыдня)

Шаноўныя, прапануем афішу на тыдзень : спэктаклі, вандроўкі, выставы – тут можна ня толькі цікава бавіць час, але й падцягнуць мову – усе імпрэзы ідуць на беларускай .

Увага! Мы папаўняем афішу новымі імпрэзамі на працягу тыдня – сачыце за замацаваным паведамленьнем.

Анлайн-мерапрыемствы:
05.07 - сьпеўная-zoom сустрэча да сьвята Купальле
07.07 20:00 -«Купалаўцы» прадстаўляюць аўтарскі музычны праект «Я гавару»!
08.07 20:00 - Беларусь сёння: як не звар’яцець? Анлайн з псіхолагам з дапамогай Алега Хаменкі

Спектаклі:
«Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii»
06.07 - "Вар'ятка"
07.07 - "Шлюб з ветрам"
08.07 - "Мудрамер"
09.07 - "Паляванне на сябе"

Беларускі дзяржаўны акадэмiчны тэатр юнага гледача (дзецям)
06.07 - "Сцяпан - вялiкi пан"
07.07 - "Кот у ботах"
07.07 - "Сны аб Беларусі"
08.07 - "Вясёлы Роджар"
09.07 - "Муха-Цакатуха"

Выставы:
з 09.07 - выстава "Фармат памяці", прысвечаная фатаграфіі ў Мінску ХІХ стагоддзя
па 02.10 - літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Дзіцячая кніга. Пісьменнікі і мастакі для дзяцей”
па 19.09- Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Васіль Вітка. “Вясёлкі” вітаю прылёт…”
з 09.07 Выстава «Жывапісная Беларусь у краявідах і вобразах» ў Нацыянальным гістарычным музеі

Экскурсіі і Вандроўкі:
05.07-11.07 - Экскурсіі кожны дзень ад VANDRVM
09.07 - Экскурсія І ГЭТА ЎСЁ МІНСК
10.07 - вандроўка на Палессе Менск - Мікашэвічы - Тураў - Ліпляны - Менск.
09.07-11.07 - Экскурсіі праекта "Набліжэнне"
10.07 - Шпацыр па Серпухаўскай
11.07 - Велаэкскурсія “ВелаКупала. Мінскімі шляхамі паэта”.

Дабрачыннасць:
Беларуская мова - гэта тое, што сапраўды аб'ядноўвае. Вітайце маштабны праект МОВА ПРАФЕСІІ. ДАПАМАГЧЫ АД СЯБЕ АСАБІСТА можна па спасылцы ці ахвяраваць свой голас на mova.pro

Жадаем добрага настрою і цікавага тыдня!

#супермова #мова #афіша
452 views14:18
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 13:41:03
Вельмі сімвалічнае фота.
1.2K views10:41
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 12:16:48
«Наша Ніва», трымайцеся!

У мінулым годзе ў нашай краме прадаваліся вось такія цішоткі. Верым, што ў будучыні ў нас будзе яшчэ шмат супольных праектаў для развіцця беларускай культуры.

А пакуль раім падпісацца на іх сацсеткі — @nashaniva

Салідарнасць — наша ўсё!
432 views09:16
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 11:39:15
Прэм'ера! З нагоды Міжнароднага тыдня беларускай культуры гурт «Майтай» выпусціў песню «Белы кіт».





Гурт Андрэя Дзяркова, вядомы па саўндтрэках да папулярнага расійскага серыяла «Бывшие», запісаў міні-альбом з загалоўнай песняй на беларускай мове.

Пра альбом: «Чатыры трэкі пра адвечны вір чалавечых пакутаў, пра развітанне з ілюзіямі і беспадстаўнымі надзеямі, пра адны і тыя ж пытанні, адказы на якія можна пабачыць толькі ў вачах тых, хто гіне дзеля Кахання і Волі».

Пра песню «Белы кіт»: «Увесну 2020-га я пабачыў у небе над Мінскам белага кіта. Агромістую чыстую безабаронную рыбіну. Ён плыў у блакітным небе-моры, паступова знікаючы, быццам пагружаючыся ў глыбіню — плывучы наверх ён быццам сыходзіў на дно. І ніхто там, у блакіце-паражнечы не меў магчымасці яго параніць ці, тым больш, забіць. Ніхто і ніколі. Я стаяў на зямлі і шаптаў яму: "Можа яшчэ пабачымся"».

Слухаць на музычных пляцоўках: http://band.link/belykit
540 views08:39
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 13:36:06
7 ліпеня 1892 году нарадзіўся класік беларускай літаратуры — Янка Купала. Менавіта яму першаму належыць спокліч «Жыве Беларусь!», які ён выкарыстаў у сваім вершы ў 23 гады:

«А вось як не любiць гэта поле, i бор,
I зялёны садок, i крыклiвую гусь!..
А што часам тут страшна заенча вiхор, —
Гэта ён, гэта крык, што жыве Беларусь!»

А якія вашы любімыя творы Янкі Купалы?

Малюнак — Сямён Малашэнкаў.
980 views10:36
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 01:12:00
Будынак кампаніі Ars Electronica ў аўстрыйскім горадзе Лінц у Купальскую ноч стаў бел-чырвона-белым!
259 views22:12
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 13:10:13
Рэакцыя Евы на сённяшнія падзеі.

Аўтар — Аляксандр Арсёнаў.
796 views10:10
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 19:23:54
А хто там ідзе? Беларускі культурніцкі стыкерпак ужо ў Viber і Telegram.

Цытаты з музычнай і літаратурнай творчасці беларусаў за апошнія 100 гадоў — у стыкерпаку BY_culture.

Сярод 20 стыкераў шмат вядомых усім беларусам выразаў, але з новымі візуальнымі сэнсамі — ад радкоў “А хто там ідзе?”, “Жыве Беларусь!” з вершаў Янкі Купалы, да словаў “Окей, тут усё окей” з песень Лявона Вольскага.

Серыя дызайнаў і прынтоў для вольнага выкарыстання ў некалькіх фарматах:

— стыкерпакі для мэсэнджэраў:

viber: https://stickers.viber.com/pages/custom-sticker-packs/11ebdd6ae01354d2a3d067a8b1f9c7424cbb0ce2d97bbd8b

telegram: https://t.me/addstickers/by_culture

— рыхтуюцца наборы вінілавых налепак для бясплатнага распаўсюду, друк якіх вы можаце падтрымаць тут: https://byculture.org/donate

— на сайце Рады можна вольна спампаваць сыходныя файлы ўсіх дызайнаў ды самастойна друкаваць і выпускаць з імі прадукцыю, як для камерцыйных, так і не камерцыйных мэтаў: https://byculture.org/week
1.5K views16:23
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 16:44:13 Людзьмі звацца!

Пра гэта пісаў больш за сто год таму Янка Купала. Пра гэта і сёння мараць мільёны беларусаў!

Ніна Багінская, Андрусь Такінданг, Юля Шаўчук, Аляксандр Ждановіч, Ілля Чарапко разам прачыталі верш Янкі Купалы “А хто там ідзе” з нагоды Міжнароднага тыдня беларускай культуры.

Далучайцеся! Запісвайце верш і публікуйце з тэгам #by_culture

Раздрукоўвайце і дзяліцеся з суседзямі — плакаты з вершам на https://byculture.org/week

Заклікайце да флэшмоба замежных сяброў — на адмысловай старонцы тыдня культуры верш на іншых мовах: https://week.byculture.org

Сачыце за нашымі сацсеткамі — мы падрыхтавалі для вас шмат цікавага на гэты тыдзень!
999 views13:44
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 12:44:09
Вось такі купал для аховы радыёлакацыйнай станцыі знаходзіцца ў Смалявіцкім раёне
1.2K views09:44
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 15:05:05
У мінскім касцёле на плошчы Свабоды спяваюць «Магутны Божа».

Відэа — @nashaniva
561 viewsedited  12:05
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 12:02:48
Украінцы ўчора прайгралі англічанам і пакінулі турнір. Падаецца, для большасці беларусаў цікавасць да турніра пасля гэтага значна паменшылася. Бо паглядзіце на гэтае яднанне на фота з Кіева.

У паўфінале згуляюць Італія-Іспанія і Англія-Данія. Як вы лічыце, хто стане пераможцам?
848 views09:02
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 14:48:17
Распавядайце дзе сёння і што робіце?
387 views11:48
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 13:34:44
А вы ведалі, што беларускія партызаны падчас вайны выкарыстоўвалі вокліч «Жыве Беларусь!» у ваяцкіх песнях?

Гэты верш нават быў апублікаваны ў зборніку твораў Пімена Панчанкі ў 1981 годзе накладам 17 тысяч асобнікаў.
623 views10:34
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 19:32:21
Вернікаў розных канфесій улады папрасілі арганізаваць малітву «За Беларусь!» 3 ліпеня, у адказ каталіцкая архідыяцэзія прапанавала сваім святарам і вернікам у гэты дзень напрыканцы святой імшы выканаць гімн «Магутны Божа» і такім чынам папрасіць «усемагутнага Бога, каб захаваў нас і наш край ад усяго злога».

А Беларуская рада культуры да Міжнароднага тыдня беларускай культуры падрыхтавала караоке з гэтай ды іншымі любімымі песнямі беларусаў:



#by_culture
238 viewsedited  16:32
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 11:36:12
У Беларусь дазволілі жыхарам 73 краін прыехаць на платную вакцынацыю без візаў. Тым часам самім беларусам з краіны выязджаць нельга, бо пандэмія ж.

А вось у Варшаве ўжо па-беларуску запрашаюць на бясплатную вакцынацыю.
858 views08:36
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 10:34:02
«Калі мы сыдзем з гэтага жыцця,
Сплывем за незабудкавыя далі,
Мы вам гукнём з прадонняў небыцця
Той самы кліч,
Што на зямлі гукалі.

Ён знойдзе вас на ўробленым надзеле,
Прытоены ў траве і сіняве,
Як запавет, як заклік і надзея,
І як апошні выдых наш:
— Жыве!»

Геннадзь Бураўкін
907 views07:34
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 17:13:00
Выява Кастуся Каліноўскага, зробленая Русланам Чатырко пры дапамозе тэхналогіі нейронных сетак.

А на нашым ютуб-канале выйшаў ужо дзясяты выпуск гутарак з кандыдатам гістарычных навук Андрэем Унучакам «Проста гісторыя». Там пра эпоху фармавання сучаснай беларускай нацыі, адраджэнне беларускай мовы і літаратуры, Кастуся Каліноўскага, Францішка Багушэвіча і падзеі паўстання 1863 года.

Усе гутаркі тут: https://youtube.com/playlist?list=PLAxvKIVQiCPaoMqMhepecQ_fQI_f2WflY
1.2K viewsedited  14:13
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 15:51:06
Паглядзіце, якія прыгожыя ілюстрацыі, прысвечаныя беларускаму народнаму строю, стварае мастачка Лілія Квацабая.

Ад мастачкі: «У гэтым невялікім праекце, прысвечаным перанясенню традыцый беларускага касцюма ў вектарную ілюстрацыю, я не мела на мэце дакладнага паўтарэння элементаў касцюма. Маёй мэтай было перанясенне майго асабістага ўспрымання, якое ўзнікае ад прагляду фатаграфій і відэа, зробленых на гэтую тэму».

Больш ілюстрацый вы можаце пабачыць у інстаграме аўтаркі.
1.7K views12:51
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 10:10:14
«Беларусь мая, сонца,
Дарагая і родная маці!
На якіх раздарожжах
Згубіла ты шчасце сваё?
Ці ўдасца хоць дзецям
Шчаслівага дня дачакаці
Пасля мужнасці гэткай,
Пасля столькіх крывавых баёў?

Беларусь,
прачынайся!
Я цябе абуджаю!
Ты павінна прачнуцца,
Не праспі сваё шчасце ўначы,
Я гукаю цябе,
Дарагая, святая!
Адкажы ж, мая родная,
Не маўчы!..
Паміраю і веру:
Калісьці над светлымі водамі,
Над свабоднай зямлёю
І над Белаю Руссю маёй
Шчасце сонцам заззяе,
І слова нашчадка свабоднага
Мае раны загоіць
Гаючай жывою вадой».

Ох, якія ж балючыя радкі з верша Уладзіміра Караткевіча «Паўлюк Багрым». Але верым, што ўжо хутка шчасце сонцам заззяе!
1.2K views07:10
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 16:58:57
Карціна «Дзевяностыя. Шлях да незалежнасці». Мастак — Аляксей Панцюк-Жукоўскі.
1.3K views13:58
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 13:46:57
Беларусізацыя Драздоў! Як вам такая навіна?

Гурт «Дразды» рыхтуе свой першы беларускамоўны альбом, у які ўвойдуць песні, што ўжо гучалі раней, а таксама шмат новых.
1.4K views10:46
Адкрыць / каментаваць