Get Mystery Box with random crypto!

SYMBAL.BY

Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY S
Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY
Адрас канала: @symbalby
Катэгорыі: Продажы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.70K
Апісанне з канала

Мы вяртаемся!
Замовіць прадукцыю з нашымі дызайнамі можна тут: https://www.redbubble.com/people/symbal-by/explore
Сувязь з намі: @symbal_by

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 12

2021-10-30 22:59:06
Калі і Хэлоўін, то толькі такі!

Трымайце новую падборку пачвараў ад @belarusian_monsters. А якія назвы: Апівень, Свіцязянка, Хлеўнік, Жэўжык, Доля
Беларуская міфалогія — містычная!
1.2K views19:59
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 21:18:49 ПРЭМ'ЕРА ПРАЕКТА «Вечныя вершы. Каханне». 16:00 на YouTube «Арт Сядзібы».

Пакуль чалавек жывы – ён марыць, кахае, плануе, незалежна ад месца і часу існавання. Было месца каханню і ў змрочныя 1930-я гады.

У відэапраекце «Арт Сядзібы» беларускія музыкі Iva Sativa, Мікіта Найдзёнаў і Яўген Змушка чытаюць вершы пра каханне расстраляных літаратараў Валера Маракова, Мойшэ Кульбака, Уладзіміра Хадыкі. Лёсы маладых людзей пераплятаюцца. Паэты ўжо не прачытаюць свае вершы і не скажуць тое трапяткое «кахаю». У нас жа яшчэ ёсць мары, надзеі, магчымасці. Памятайце, кахайце!

Далучыцца да ўшанавання можа кожны. Размяшчайце вершы рэпрэсаваных літаратараў пра каханне ў свае сацыяльныя сеткі пад хэштэгам #вечныявершыкахання
739 views18:18
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 11:09:33
Адпусціце мяне, Курапаты,
Нават з куляю ў галаве,
Да дзяцей, да жаны, да хаты.
Як там бацькаўшчына жыве?

Як там сад мой? Абрыдлі сосны,
Нават камень не ўлежыць ніц.
Я вярнуся, такі ўжо лёс мой —
Плакаць жвірам з пустых вачніц.

Адпусціце мяне да хаты.
Як жа так — прапусціць сяўбу?
Я ж да смертухны быў аратым,
Я ж прашуся не на гульбу.

А ў залог вам пакіну кулю,
І — дадому, у Журавы!
Зайду ў двор, абдыму матулю,
Пацалую, нібы жывы.

Верш — Анатоль Сыс
Малюнак — Вольга Якубоўская
1.6K views08:09
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 08:55:56
29 кастрычніка 1937 году адбыўся самы чорны дзень у гісторыі беларускай літаратуры.

За адну ноч з 29-га на 30-га карнікі НКВД расстралялі цэлую групу пісьменнікаў, сярод якіх былі Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Міхась Чарот ды іншыя, агулам 22 чалавекі.

Усяго ў тую ноч былі знішчаны больш за 100 прадстаўнікоў беларускай творчай і навуковай інтэлігенцыі і дзяржаўнага апарату.

У гэтым годзе «Ноч расстраляных паэтаў» пройдзе па ўсім свеце. Створаны адмысловы сайт https://nochpaetau.com, дзе можна пабачыць, у якіх гарадах будзе праведзена акцыя і ў якім фармаце.
Малюнак — SKROZ ZMROK
1.1K views05:55
Адкрыць / каментаваць
2021-10-28 16:14:42
Вось так выглядае ідэальны глядач моўнага клубу «Гоман»! Далучайцеся да клубу і вы 28 кастрычніка (чацвер) а 19.00 тут:

397 views13:14
Адкрыць / каментаваць
2021-10-27 11:46:12
Гурт «Петля Пристрастия» выпусціў новы альбом «Не тот человек».

«Галоўнай тэмай альбома з'яўляецца тэма развітання і вечнай разлукі з сабой ранейшым, са старым светам, са здароўем, у пэўным сэнсе, а таксама з усімі, для каго падарожжа скончылася. Мы запісалі гэта ў дастаткова складаных умовах і фізічнага, і псіхалагічнага характару, зараз рады падзяліцца сваёй маленькай перамогай. Пачастуйцеся пладамі беларускай восені, якія забрадзілі».

Паслухаць альбом можна тут — https://band.link/NeTotChelovek
626 views08:46
Адкрыць / каментаваць
2021-10-27 10:40:14
З турмы савецкае із карцарнай каморы
Ірвуся думкамі да мілых‚ дарагіх;
Ўжо колькі месяцаў крывавіць сэрца гора;
Ні вестак‚ ні лістоў ня маю я ад іх.
 
Зірну ў вакно: праз краты бачу хмары;
Нясуцца ў вышыне няведама куды;
І цяжар роспачы прасочваецца ў мары‚
Ды душу раніць горыччу жуды...
 
І раптам ластаўка прысела на ўскрай кратаў‚
Зашчабятала штось ды зьнікла‚ нібы сон.
— Ляці ты‚ ластаўка‚ ляці да роднай хаты‚
Скажы‚ што сын іх трапіў у палон...

Алесь Змагар, 1921 год.
724 views07:40
Адкрыць / каментаваць
2021-10-25 19:56:07
Такой версіі «Перамен» вы яшчэ не чулі!

Паслухайце вядомую ўсім беларусам песню ў выкананні Віталя Аляшкевіча на царкоўным аргане!
503 views16:56
Адкрыць / каментаваць
2021-10-24 19:10:26
Калі няма на свеце маёй мовы,
Майго народа і мяне самога, —
Дык для каго будуеце, панове,
Канцлагеры, катоўні і астрогі?

Супроць каго рыхтуеце расправы
І шыбеніцы ўзносіце пад хмары,
Штодня арганізуеце аблавы
І ўсіх мабілізуеце жандараў?

Супроць каго рыхтуеце вы змовы
З прадажнымі і юдамі і богам, —
Калі няма на свеце маёй мовы,
Майго народа і мяне самога!

Максім Танк, 1931 год.
Малюнак — Ліза Ветрава.
1.9K views16:10
Адкрыць / каментаваць
2021-10-24 10:10:13
Сябры, знайшлі цікавы канал пра беларускую гісторыю

Гадавіны, старыя здымкі, дакументы, думкі гісторыкаў, менш і больш вядомыя факты.

Падпісвайцеся @historyja
438 views07:10
Адкрыць / каментаваць