Get Mystery Box with random crypto!

SYMBAL.BY

Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY S
Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY
Адрас канала: @symbalby
Катэгорыі: Продажы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.70K
Апісанне з канала

Мы вяртаемся!
Замовіць прадукцыю з нашымі дызайнамі можна тут: https://www.redbubble.com/people/symbal-by/explore
Сувязь з намі: @symbal_by

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 6

2021-10-07 13:17:07
Сябры, мы падрыхтавалі да друку дзіцячую кнігу «Неверагодны свет», якая складаецца з 200 загадак-рыфмаванак на беларускай мове аўтарства Юрыя Несцярэнкі.

Кніга сапраўды ўнікальная: і загадкамі, і чароўнымі ілюстрацыямі. Зараз мы шукаем партнёраў, спонсараў ці фундараў, каб паспець да Калядаў выдаць мінімум 1000-ны наклад гэтай кнігі.

Калі вы хочаце зарэзерваваць сабе пару асобнікаў кнігі ці фінансава падтрымаць праект, то пішыце на мэйл hodnaby@gmail.com

Вось вам некалькі загадак з кнігі:

Ведаюць птушкі, расліны, звяры —
гаспадары ў нашай пушчы...

З голаду завыў і змоўк,
Напалохаў дзетак...

Абараняўся ад небарак —
Накрыўся лісцем барвовы...

Я так доўга чакаць грыбнікоў не прывык!
Забірайце хутчэй! Кажа грыб-...

Поўз і ўпоперак, і ўздоўж
Па траве павольны...
622 views10:17
Адкрыць / каментаваць
2021-10-07 11:53:47 Гурт «Дразды» прэзентаваў песню і кліп з заклікам «Не прадаецца хата бацькоў!»:



Як вам?
742 viewsedited  08:53
Адкрыць / каментаваць
2021-10-05 19:47:26
«Арт Сядзібе» 10 гадоў! Алесь Сьнег і Павел Белавус узгадваюць лепшыя акцыі, канцэрты і праекты ў падкасце «Трэба».

Абавязкова паглядзіце:

333 views16:47
Адкрыць / каментаваць
2021-10-05 09:14:06
Роўна 7 год таму, 5 кастрычніка 2014 году, адбыўся першы Дзень Вышыванкі. Разам з «Арт сядзібай» мы зладзілі мерапрыества ў мінскім ДК, на якое прыйшло больш за дзве тысячы беларусаў.

На фестывалі гралі Recha, Leibonik, праводзіліся майстар-класы. Было прыемна бачыць шмат людзей у вышымайках і народным адзенні. Гэтае мерапрыемства стала моцным штуршком да хвалі любві да нацыянальных сымбаляў. Дайшло да таго, што праз некалькі год нават дзяржава разам з БРСМ правялі свой дзень вышыванкі.
#гісторыясымбальбай
499 views06:14
Адкрыць / каментаваць
2021-10-03 13:50:17
У дзень настаўніка хочам узгадаць выпадак з мінулага году, калі вучань у сваёй працы напісаў «Жыве Беларусь», на што настаўнік адказаў «Жыве вечна», але на адзнаку гэта не паўплывала:)
959 views10:50
Адкрыць / каментаваць
2021-10-02 12:47:06
Раім наведаць разам з тыктокерамі прыгожыя мясціны Беларусі па маршрутах:
Браслаў — Друя — Глыбокае:


Лепель — Ушачы — Полацк:

298 views09:47
Адкрыць / каментаваць
2021-10-01 23:08:09
Ёсць розныя спосабы матывацыі да вывучэння беларускай мовы.

Мы гэта робім праз моўны клуб «Гоман»:

3.1K viewsedited  20:08
Адкрыць / каментаваць
2021-10-01 11:19:46
А ці добра вы ведаеце беларускую міфалогію?

Не? То тады раім падпісацца на цікавую старонку, дзе вы знойдзеце шмат беларускіх нячысцікаў, духаў і пачвараў!
571 views08:19
Адкрыць / каментаваць
2021-09-30 20:20:05 Новы «Гоман»:


Прыемнага прагляду і навучання.
824 viewsedited  17:20
Адкрыць / каментаваць
2021-09-30 16:14:42
Прасілі? Трымайце!

Пакуль мантуецца другі выпуск трэвел-блога «Бусь Беларусь» — прэзентуем на ўсіх лічбавых музычных пляцоўках саўндтрэк праекта — песню «Не сядзі дома»: https://band.link/vyNs9

Музыку і словы напісаў Мікіта Найдзёнаў, адзін з вядоўцаў «Бусь Беларусь». Першы выпуск, хто не глядзеў, тут:



Дарэчы, прыпеў песні «Не сядзі дома» ёсць і ў TikTok: https://vm.tiktok.com/ZMRv1FFJW/

Пяць аўтараў відэа з гэтым трэкам, якія збярусь у кастрычніку ў TikTok найбольшую колькасць праглядаў, атрымаюць фірмовыя цішоткі «Бусь Беларусь» і магчымасць абсалютна бясплатна разам з намі паехаць у наступныя вандроўкі па Беларусі, каб паздымаць кантэнт для сваіх сацыяльных сетак.
878 views13:14
Адкрыць / каментаваць
2021-09-30 11:52:18 #artsiadziba10hod

@symbalby распавядаюць пра Арт Сядзібу

Дарэчы, сёлета нам спаўняецца 10 гадоў.
А калі вы ўпершыню пачулі пра Арт Сядзібу і як?



450 views08:52
Адкрыць / каментаваць
2021-09-30 11:49:01
Сябры, раім вам тры крыніцы з аўдыякнігамі па-беларуску, як для дзетак, так і для дарослых.

1. Краіна казак: https://dzietkam.knihi.com

Абавязкова паслухайце «Дзінь-дзілінь» — 12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі. Малюнкі, якія мы дадалі, якраз для гэтых казак намаляваў Міхал Анемпадыстаў.

2. Кніжны воз: https://knizhnyvoz.by

Аўдыякнігі па-беларуску ў зручным дадатку для Apple i Android. «Хронікі Нарніі», «Сем Камянёў», «Пэтсан і Фіндус» і шмат чаго яшчэ.

3. Беларуская літаратура ў аўдыякнігах: https://lit.letapis.by

Партызанскі навігатар па аўдыякнігах, знойдзеных у байнэце. 200 беларускіх твораў у вольным доступе.
452 views08:49
Адкрыць / каментаваць
2021-09-30 11:05:01
«Якая будзе бяда, калі такія «інтэлектуалы» прыйдуць да ўлады. Нічога тады не будзе: ні культуры, ні мяса.

Нацыянальная культура пачынаецца з нацыянальнай самасвядомасці, з пачуцця нацыянальнай годнасці».


Шчырая прамова Ніла Гілевіча пра важнасць нацыянальнай культуры.

Відэа — @historyja
1.0K views08:05
Адкрыць / каментаваць
2021-09-30 09:58:34
Сёння, 30 верасня, споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча.

Гілевіч з’яўляўся адным з васьмі народных паэтаў Беларусі — разам з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Петрусём Броўкам, Аркадзем Куляшовым, Максімам Танкам, Піменам Панчанка і Рыгорам Барадуліным. І апошнім, які насіў гэтае ганаровае званне.

Ніл Гілевіч быў не толькі пісьменнікам, але і палітыкам, з’яўляўся дэпутатам парламента двух скліканняў. Галоўная заслуга гэта парламента — прыняцце ў пачатку 1990-га «Закона аб мовах», які замацаваў за беларускай статус дзяржаўнай.

Гілевіч узначальваў Камісію па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны. Паэта паважала наменклатура, таму яго выступленні ў падтрымку беларускай мовы і нацыяльнай сімволікі часта спрыялі станоўчаму рашэнню таго ці іншага пытання.

Пасля сыходу з парламента Гілевіч працягваў змагацца за беларускую мову і да апошніх дзён заклікаў не адмаўляцца ад яе.
635 views06:58
Адкрыць / каментаваць
2021-09-30 00:25:10
Сябры й сяброўкі, заўсёды добра, калі на канцэртах вы ведаеце словы песень, асабліва, з новых альбомаў, і сьпяваеце разам з намі, а яшчэ, калі сьпяваеце ўдома, са сваімі роднымі, блізкімі, са сваімі дзецьмі, а потым дзеліцеся гэтымі відэа ды адзначаеце нас.
Гэта вельмі грэе!

Наш добры сябра, музыка Siarhei Douhushau, прэзэнтаваў чарговае выданьне “Годных песень”, якое можна бясплатна спампаваць сабе:

: https://symbal.by/wp-content/uploads/2021/06/spieunik-hodnyja-piesni-2.pdf

Пампуйце, развучвайце словы слынных беларускіх песень і сьпявайма разам!
283 views21:25
Адкрыць / каментаваць
2021-09-27 22:00:11
Глядзіце, якое люстэрка ў «Black Red White» можна набыць, ды яшчэ і са зніжкай больш за 50%.
480 viewsedited  19:00
Адкрыць / каментаваць
2021-09-27 20:24:32
Паглядзіце наш новы праект, у якім мы пагутарылі з дэпутатамі Вярхоўнага Савета 1990-1995 гадоў, якія сваімі вачыма бачылі, як Беларусь здыбавала незалежнасць і самі паўплывалі на гэта.

У першым выпуску Алег Трусаў распавёў, калі ён адчуў сябе беларусам, як трапіў у палітыку і чаму разваліўся СССР.

Глядзіце на нашым ютубе:


697 views17:24
Адкрыць / каментаваць
2021-09-26 17:48:47
Глядзіце на YouTube-канале «Годна» прэм’еру трэвел-блога «Бусь Беларусь» пра краіну, людзей і мясціны, якім хочацца даць буську:

1.1K views14:48
Адкрыць / каментаваць
2021-09-26 12:15:00
Сёння ва ўзросце 55 гадоў памёр Сяргей Герасімец — аўтар легендарнага гола зборнай Нідэрландаў у 1995-м годзе.

Звярніце ўвагу на трыбуны: як шмат заўзятараў з бел-чырвона-белымі сцягамі, хаця гульня адбывалася праз месяц пасля змены дзяржаўнай сімволікі. Матч на мове каментаваў Уладзімір Навіцкі.
531 views09:15
Адкрыць / каментаваць
2021-09-26 10:25:11 На нашым ютуб-канале гімн на верш Максіма Багдановіча сабраў амаль мільён праглядаў!

Давайце разам даб’ем да гэтай магічнай лічбы!
945 views07:25
Адкрыць / каментаваць
2021-09-26 01:07:29
26 верасня — апошні дзень выставы «Арт-Мінск» у Палацы мастацтва. Раім завітаць, акрамя легендарнай «Евы» і арыгінальнай копіі мапы ВКЛ з пастаяннай экспазіцыі, там і новыя працы 2020-2021 гадоў з «пасхалачкамі».
363 views22:07
Адкрыць / каментаваць
2021-09-25 11:10:31
Навальніцы няма, навальніца сышла,
Хмары далей паціснулі ў сьвет,
І страхлівая цьма, дажджаная імгла
Разам зь ёю пайшлі ў адзін сьлед.
 
Хоць грыміць яшчэ гром і зямельку трасе,
Хоць маланка жахліва гарыць,
Над раўком-капяжом ў саламянай страсе,
Як сьляза, яшчэ кропля дрыжыць;
 
Але глухне раскат, і маланка радзей
Палыхае ў гняўлівых клубках...
Заспакойся ж, мой брат, і глядзі весялей,
Бо сьмяецца ўжо сонца ў палях!

Якуб Колас, «Пасля навальніцы», 1921
201 views08:10
Адкрыць / каментаваць
2021-09-24 17:15:19 А вы ведаеце першы дзяржаўны гімн беларусаў?

Гэта «Багародзіца» — гімн ВКЛ. Выява «Багародзіцы» месцілася на вялікакняскай харугве разам з дзяржаўным гербам «Пагоня». Песня выконвалася ваярамі ВКЛ перад бітвамі, а таксама на цырымоніях, святах, пахаваннях і асвячэннях хрысціянскіх святых.

Паслухайце старажытную песню і музычны помнік беларускага сярэднявечча ў выкананні «Тутэйшай Шляхты». Гурт стварыў рок-версію песні, надаўшы ёй новае сучаснае гучанне.
616 views14:15
Адкрыць / каментаваць
2021-09-24 13:59:49
Усё змяшалася ў гэтым свеце. Мітрапаліт Веніямін асвячае храм на «Лініі Сталіна» ва ўбранні з бел-чырвона-белымі стужкамі.
1.5K views10:59
Адкрыць / каментаваць
2021-09-23 21:28:28
Моцны старт! Раім паглядзець новы пазітыўны беларускамоўны YouTube-праект «Бусь Беларусь»:

1.4K views18:28
Адкрыць / каментаваць
2021-09-23 16:41:45
А як вам такі арт ад Уладзімера Цэслера?
1.5K views13:41
Адкрыць / каментаваць
2021-09-22 18:20:24
Даволі зьдзекаў і прымусаў!
Даволі глуму і пакут!
Хачу быць вольным Беларусам‚
Аслабаніць свой родны кут!
 
Няхай не страшаць нас тэрорам‚
Ні Салаўкамі‚ Калымой!..
Людзкая помста бурным морам
Зальле чужацкае ярмо.
 
Пад сьцягам Бел-Чырвона-Белым
За Волю‚ Праўду‚ за Штандар
Іду я ў бой адважна‚ сьмела;
Я — сын Свабоды. Я — Змагар.
 
Алесь Змагар, «Даволі», 1944 год.
426 views15:20
Адкрыць / каментаваць
2021-09-22 09:40:10
Колькасць неверагоднай беларускай музыкі на адным здымку зашкальвае!

Каго б яшчэ дадалі на фота?
645 views06:40
Адкрыць / каментаваць
2021-09-21 16:11:30
Кожны дзень за лістам ліст
Птушкі аднясуць за краты.
Як заблукаўшы турыст,
Зноў шукаюць шлях да хаты.

Цягнем тоненькую нітку,
Слова — стужка, слова — крок.
Цеплыня ўся ва ўжытку,
Толькі рвецца зноў шывок.

Не глядзіце, што знікаюць,
Не чакайце вы адказ.
Лісты трохі паблукаюць,
Але прыйдзе да іх час.

Болей птушак — болей шанцаў,
Што прарвуцца скрозь муры.
Цеплыню любоў і радасць
Калі ласка, падары.

І збудуем нітку з сталі,
Не разрэжа, не парве.
Бо любоў мацней за краты.
Бо ўся Беларусь ЖЫВЕ!

Гэтыя верш і малюнак стварыла сястра Максіма Знака — Ірына. А вы дасылаеце лісты палітвязням?
1.0K views13:11
Адкрыць / каментаваць
2021-09-21 11:38:03
Паглядзіце, якога прыгожага зубра даслала нашая падпісантка!

Гэты зубр з нашай маляванкі «Мая Радзіма Беларусь», якую вы зараз можаце набыць праз наш сайт за сімвалічныя 5 рублёў. Выданне складаецца з чорна-белых малюнкаў і вершаў беларускіх паэтаў. І вы самастойна можаце стварыць вось такую прыгажосць!
https://symbal.by/t/388-mrb/
1.0K views08:38
Адкрыць / каментаваць