Get Mystery Box with random crypto!

Бывай здароў, мой год старэнькі! Ў маіх ты думках будзеш жыць | SYMBAL.BY

Бывай здароў, мой год старэнькі!
Ў маіх ты думках будзеш жыць
I многа будзеш майму сэрцу
Ў мінуту жалю гаварыць.
 
Я буду помніць, доўга помніць:
Сваё бадзяньне ў гэты год,
Свае надзеі і сумненьні
За родны край, за свой народ.
 
I тых людзей, што йшлі са мною,
Хто зваў на працу, дух будзіў,
Хто весяліў мяне у смутку,
Каго я шчыра палюбіў...
 
Дык будзь здароў, мой год старэнькі!
Ў маёй душы ты будзеш жыць
I многа будзеш майму сэрцу
Ў мінуту жалю гаварыць.

Якуб Колас, 1908 год.
Малюнак — Вольга Якубоўская.