Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у апошніх падзеях мы страцілі доступ да нашага ютуб-кан | SYMBAL.BY

Сябры, у апошніх падзеях мы страцілі доступ да нашага ютуб-канала.

Сумаваць часу няма, таму мы хуценька стварылі новы.

Чаму часу няма? Бо на заўтра рыхтуем для вас падарунак — лямпавы навагодні вечар з беларускімі музыкамі.
Андрусь Такінданг, Сяргей Башлыкевіч, «Бачу ўпершыню» і музычнае адкрыццё года — Iva Sativa правядуць апошні вечар 2021-га разам з намі.

Лепшая падтрымка ад вас — падпіска на канал і «клац» на званочак, каб нічога не прапусіць :)

Калі ласка, падзяліцеся гэтай навіной са сваімі сябрамі.
Мы вельмі хочам, каб наш падарунак атрымала як мага больш беларусаў.

Загадзя дзякуем. І заўсёды вас любім.

P.S. маем надзею, што ў хуткім часе зможам аднавіць доступ да асноўнага канала. Але пакуль так. Чакаем усіх заўтра тут.

Памятайце, быць разам і ў горы, і ў радасці, падтрымліваць адно аднаго — гэта годна!