Get Mystery Box with random crypto!

@by_culture распачынае збор сродкаў на падтрымку заснавальнік | SYMBAL.BY

@by_culture распачынае збор сродкаў на падтрымку заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса і яго сям'і.

Паўла затрымалі 15 лістапада 2021 года. З гэтага часу яму некалькі разоў давалі «суткі», а пасля апошніх «сутак» ён стаў падазраваным па арт. 342 кк (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Павел Белавус — адзін з заснавальнікаў і першы дырэктар «Арт Сядзібы», стваральнік крамы Symbal.by, заснавальнік кампаніі «Годна», арт-менеджар, журналіст.

Сваёй працай, асабістым прыкладам Павел заўсёды намагаўся зрабіць так, каб беларусы ўсвядомілі сябе беларусамі:
пашыраў ужыванне беларускай мовы,
вярнуў моду на вышыванкі,
запускаў крэатыўныя беларускія культурніцкія праекты.

Паколькі Павел застаецца за кратамі, яго сям'я — жонка Кацярына і двое малых дзетак: Сафія і Мірон — аказаліся ў нялёгкім фінансавым становішчы. Неабходныя сродкі на адваката, і на іншыя выдаткі, звязанымі з утрыманнем пад вартай.

Ахвяраваць любую суму для Паўла і яго сям'і можна тут