Get Mystery Box with random crypto!

SYMBAL.BY

Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY S
Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY
Адрас канала: @symbalby
Катэгорыі: Продажы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.70K
Апісанне з канала

Мы вяртаемся!
Замовіць прадукцыю з нашымі дызайнамі можна тут: https://www.redbubble.com/people/symbal-by/explore
Сувязь з намі: @symbal_by

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2022-02-27 21:00:59
Украіна, молімся за цябе. Мы — разам! Не вайне!

Малюнак — Вольга Якубоўская.
1.1K views18:00
Адкрыць / каментаваць
2022-02-24 14:48:30
Вайна не патрэбная ні нам, ні суседзям
805 views11:48
Адкрыць / каментаваць
2022-02-22 17:23:06
У Мінску падчас рэканструкцыі кінатэатра «Перамога» пад гіпсакардонам знайшлі вось такую карціну!

На месца запрасілі спецыялістаў, каб высветліць, ці ўяўляе яна мастацкую каштоўнасць.
541 views14:23
Адкрыць / каментаваць
2022-02-21 21:02:02 Уявіце, што беларуская мова знікла ў нашай краіне. Што атрымаецца — паглядзіце ў роліку ад «Годна». Сапраўдны фільм жахаў!

Каб такога не здарылася — размаўляйце часцей на роднай мове! Будзе мова — будзе Беларусь!
778 views18:02
Адкрыць / каментаваць
2022-02-21 18:02:05
З Днём роднай мовы, сябры!

Давайце часцей размаўляць па-беларуску. Бо як казалі нашыя класікі, «не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі» ці «будзе мова — будзе Беларусь!»

Давайце размаўляць па-беларуску не толькі сёння, а кожны дзень. Для пачатку — хаця б па некалькі словаў. Зараз асабліва важна надаваць больш увагі нашай культуры і мове.

І распавядзіце, калі ласка, як часта вы размаўляеце па-беларуску і ці часцей пачалі ўжываць родную мову апошнім часам?
477 views15:02
Адкрыць / каментаваць
2022-02-20 22:42:26
Вось так будзе выглядаць помнік Якубу Коласу ў Стоўбцах.

Яго плануюць усталяваць сёлета ў гонар 140-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. Сам Якуб Колас нарадзіўся ў вёсцы Акінчыцы, якая зараз знаходзіцца ў межах Стоўбцаў. Як вам такі помнік?
83 views19:42
Адкрыць / каментаваць
2022-02-20 16:24:40
Дзень роднай мовы ўжо заўтра!

А ў тэлеграме з'явіліся стыкеры, якімі вы можаце павіншаваць сяброў і знаёмых (і незнаёмых таксама )

Пампуйце тут: https://t.me/addstickers/drm2022
340 views13:24
Адкрыць / каментаваць
2022-02-17 14:58:58
«Я галоўны тут змагар»

Павел Белавус працягвае дасылаць вершы!

Сябры, напішыце Паўлу ліст: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Калі атрымліваеце адказы, просім дасылаць нам іх на hodnaby@gmail.com

Асабліва, калі гэта #вершыбелавуса

Загадзя дзякуем!
709 views11:58
Адкрыць / каментаваць
2022-02-17 13:15:02
Павел Белавус даслаў новы чароўны верш — на гэты раз пра буслоў і не толькі!

«Мой родны кут — дай суперкрылы,
Ляцець буслом за небасхілы,
Праз завірухі ды праз хмары,
Шукаць, згубіліся дзе мары.

Хто іх згубіў? Дзе заблукалі?
Куды зляцелі? Што шукалі?
Буслы не зменяць накірунку.
Ляцяць! Не просяць паратунку.

Лаві! Хапай чырвонай дзюбай,
Нясі дадому — Радзіме любай,
Там недзе ёсць і мая мара,
Вяртай, каб болей не знікала».
#вершыбелавуса

Сябры, падтрымайце Паўла лістамі. Мінск, СІЗА-1, вул. Валадарскага,2. 220030.
816 views10:15
Адкрыць / каментаваць
2022-02-14 19:11:45
Сябры, мы запускаем у эфір наш новы праект «Сэкс па-беларуску».





Гэта апавяданні-развагі маладой гарадской беларускі пра старажытныя і сучасныя інтымныя традыцыі беларусаў – для развіцця гарманічнага здаровага грамадства. Гераіня-вядучая шукае культурны код беларусаў праз сэксуальную лексіку і традыцыі.

Першы выпуск прысвечаны назвам палавых органаў і не толькі ;)

Вядучая — Ліза Ветрава
Інстаграм.
Тыкток.

Сэкс — гэта тое, што існуе ў жыцці кожнага здаровага чалавека і заўсёды прысутнічала ў жыцці беларусаў са сваімі традыцыямі і гісторыяй. Таму «пра гэта» варта размаўляць.
376 views16:11
Адкрыць / каментаваць