Get Mystery Box with random crypto!

Павел Белавус даслаў новы чароўны верш — на гэты раз пра бусло | SYMBAL.BY

Павел Белавус даслаў новы чароўны верш — на гэты раз пра буслоў і не толькі!

«Мой родны кут — дай суперкрылы,
Ляцець буслом за небасхілы,
Праз завірухі ды праз хмары,
Шукаць, згубіліся дзе мары.

Хто іх згубіў? Дзе заблукалі?
Куды зляцелі? Што шукалі?
Буслы не зменяць накірунку.
Ляцяць! Не просяць паратунку.

Лаві! Хапай чырвонай дзюбай,
Нясі дадому — Радзіме любай,
Там недзе ёсць і мая мара,
Вяртай, каб болей не знікала».
#вершыбелавуса

Сябры, падтрымайце Паўла лістамі. Мінск, СІЗА-1, вул. Валадарскага,2. 220030.