Get Mystery Box with random crypto!

А вы ведалі, што ў Беларусі існавала Партыя аматараў піва? Та | SYMBAL.BY

А вы ведалі, што ў Беларусі існавала Партыя аматараў піва?

Такая палітычная сіла існавала ў Беларусі з 1993 па 1997 год. Стварыў яе і ўзначальваў тагачасны студэнт хімфака Андрэй Рамашэўскі.

У 1995 годзе сябрамі ПАП былі каля 2500 чалавек, у тым ліку Лявон Вольскі, Севярын Квяткоўскаі і Міхал Анемпадыстаў. Апошні, дарэчы, прыдумаў сімволіку партыі — выяву вожыка з куфлем піва і бел-чырвона-белым сцяжком.

Назва, па прызнанні аўтара партыі, была хутчэй маркетынгавым ходам, каб запрашаць сяброў. Тым больш аналагічныя арганізацыя існавала ў Польшчы і мела месцы ў парламенце.

У прыняцці рашэнняў цанілася якраз цвярозая галава. На адным са з’ездаў партыі сябрам налівалі піва. Але той, хто браў чатыры бутэлькі, не мог галасаваць. Па словах Рамашэўскага, кіраўніцтву такі чалавек не быў цікавы як той, хто вырашае палітыку партыі.

Партыя не змагла трапіць у парламент з-за выбарчай сістэмы, і ў 1996 фактычна спыніла сваё існаванне.

Дзякуй за інфармацыю @backtobelarus