Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, Павел Белавус звяртаецца да вас! Ён просіць часцей дас | SYMBAL.BY

Сябры, Павел Белавус звяртаецца да вас!

Ён просіць часцей дасылаць яму лісты. За апошні тыдзень ён атрымаў толькі два паведамленні. Зразумела, што не ўсе вашыя лісты да яго даходзяць, але чым больш будзе спробаў, тым больш верагоднасць, што Павел атрымае ад вас навіны.

Таксама Павел просіць выкладаць ягоныя цудоўныя вершы пад хэштэгам #вершыбелавуса

Адрас: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Калі вы атрымліваеце ад яго адказы, дасылайце іх нам у сацсеткі ці на пошту symbalby@gmail.com

І памятайце, у салідарнасці наша моц!