Get Mystery Box with random crypto!

Павел Белавус даслаў яшчэ адзін верш, прысвечаны сваёй дачцэ | SYMBAL.BY

Павел Белавус даслаў яшчэ адзін верш, прысвечаны сваёй дачцэ

«Мары»

Я хаджу яшчэ ў садок, у школу пакуль рана.
Але літары вучу плённа і старана.
Первай вывучыла «М» — гэта значыць «мама»,
А яшчэ і «малако», яго робіць крама.
Ой, не крама, а карова з чорна-белай спінкай.
Значыць зараз будзе «С» — маё імя Сафійка.

Сустракаю літр «А» ў словах я багата,
Там дзе мама, там дзе баба і, канешне, тата!
Сярод літр ёсць адна — круглы абаранак,
Гэта «О» і лічба «нуль» — сонца на світанак.
У словы літары складу з марамі, вядома:
«Тата, я цябе люблю і чакаю дома!».
06.01.2022

Сябры, дасылайце лісты Паўлу Белавусу па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

А яго адказы дасылайце нам у сацсеткі ці на пошту symbalby@gmail.com. І выкладайце вершы Паўла з хэштэгам #вершыбелавуса