Get Mystery Box with random crypto!

22 студзеня 1863 году пачалося вызваленчае паўстанне супраць р | SYMBAL.BY

22 студзеня 1863 году пачалося вызваленчае паўстанне супраць расійскага панавання і за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 году. Дзеянні адбываліся на тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Літвы.

Адным з лідараў нацыянальна-вызваленчага руху з'яўляўся Кастусь Каліноўскі. Вядомай фразай-паролем з’яўляліся словы:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь!
— То ўзаемна!


Гэтай фразе быў прысвечаны наш малюнак некалькі год таму.