Get Mystery Box with random crypto!

Павел Белавус за кратамі напісаў кранальны верш пра сям’ю і Но | SYMBAL.BY

Павел Белавус за кратамі напісаў кранальны верш пра сям’ю і Новы год.

Павел нарэшце пачаў атрымліваць лісты і ў адказ даслаў верш-гісторыю, «як яго дачка Соня адмовілася без таты вешаць на ялінку зорку, бо толькі тата дацягнецца, бо высокі». Верш ад 1 студзеня 2022:

«Цуды
Хутка-хутка Новы год —
Дзень усім знаёмы.
Сёння ў сад я не пайду,
Застануся дома.
Я збяру сваю сям'ю — маму, тату, брата.
Упрыгожым мы ялінку
У чаканні свята.
Я хачу каб на ялінцы
Зіхацела зорка!
Запрашу да справы тату,
Каб узняў высока.
Маме шчыра я скажу:
Ноччу спаць не буду!
Бо чароўнай гэтай ноччу
Я чакаю цудаў!
#вершыбелавуса»

Падтрымайце Паўла Белавуса лістамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2