Get Mystery Box with random crypto!

Роўна 32 гады таму беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай 2 | SYMBAL.BY

Роўна 32 гады таму беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай

26 студзеня 1990 года Вярхоўны Савет прыняў Закон «Аб мовах», які надаў беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай у Беларусі.

У гэтым законе была ў тым ліку такая цытата: «Мова — не толькі сродак зносін, а і душа народа, аснова і важнейшая частка яго культуры. Жыве мова — жыве народ. Кожная мова, яе літаратурная, жывая мясцовая і гістарычная разнавіднасць — неацэнны скарб, які належыць не аднаму народу, а ўсяму чалавецтву».

Але пасля Рэферэндуму ў 1995-м годзе руская мова стала другой дзяржаўнай.

А як вы лічыце, колькі ў нашай краіне павінна быць дзяржаўных моў і якія?