Get Mystery Box with random crypto!

Спадчына

Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына С
Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына
Адрас канала: @spadczyna
Катэгорыі: Дызайн , Інтэр'ер
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.73K
Апісанне з канала

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.
Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 47

2021-07-12 13:32:29
Праект помніка для горада Мінска «Вызваленне Заходняй Беларусі Чырвонай Арміяй». Скульптар Мікалай Томскі, 1940. Відавочна, што рэалізацыі перашкодзіў пачатак Вялікай Айчыннай вайны.

Праз 80 гадоў ачухаліся і вырашылі ўвекавечыць падзею.

#помнікі #Мінск
704 views10:32
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 10:25:24 Пакуль мы з вамі перажываем чарговае нацыянальнае адраджэнне, у Драгічыне Брэсцкай вобласці пайшлі адваротным шляхам да Северо-Западного края. На грамадскае абмеркаванне райвыканкамам вынесена пытанне надання новым вуліцам наступных назваў:
«вулiца Маскоўская» («улица Московская»);
«вулiца Пятра Баграціёна» («улица Петра Багратиона»);
«вулiца Івана Айвазоўскага» («улица Ивана Айвазовского»);
«вулiца Георгія Жукава» («улица Георгия Жукова»).
Ніхто з іх з Драгічынам не звязаны, а да Масквы ўвогуле 1000 км. Для паўнаты ашчушчэній бракуе хіба што вуліцы Мураўёва ды якой Серпухаўскай ці Каломенскай.

У сувязі з гэтым прапануем вам падпісаць петыцыю з просьбай ушанаваць у гарадской тапаніміцы выдатных ураджэнцаў краю, а не выдзіраць выпадковых асоб з расійскага пантэона.

Дасылаць свае асобныя звароты таксама можна па электронным адрасе drgrik@brest.by, альбо па фізічным адрасе па спасылцы, альбо праз форму электронных зваротаў на сайце.

#тапаніміка #русіфікацыя #Драгічын
https://petitions.by/petitions/5007
4.7K viewsedited  07:25
Адкрыць / каментаваць
2021-07-11 17:54:58
У аграгарадку Закозель Драгічынскага раёна (там дзе зараз рэстаўруецца капліца Ажэшкаў) зноў выстаўлены на продаж галоўны корпус спіртзавода, які быў пабудаваны ў 1906 годзе. Аўкцыён прызначаны на 6 жніўня, а пачатковы кошт помніка архітэктуры зніжаны да адной базавай велічыні (29 рублёў).

#аўкцыёны #прамысловаяархітэктура #Закозель
https://1reg.by/2021/07/10/zdanie-vinokurni-v-drogichinskom-rayone-hotyat-prodat-za-odnu-bazovuyu-velichinu/
239 views14:54
Адкрыць / каментаваць
2021-07-11 17:15:30
У Свята-Петра-Паўлаўскай царквы ў в. Вялікія Жухавічы Карэліцкага раёна знайшліся «лішнія дэталі», якія цяпер згрузілі каля бакавога фасад. Нядаўна абмяркоўвалі, што як гэта на царкве залаты купал не паставілі — і вось збылося! Царква, пабудаваная ў 1745 г. па фундацыі князя Караля Радзівіла, дагэтуль не мае ахоўнага статусу, пару тыдняў таму я падрыхтаваў прапанову і даслаў у аблвыканкам, але адказу пакуль не атрымаў. Не пазней за 30 дзён з дня атрымання прапановы выканкам мусіць арганізаваць разгляд прапановы абласным саветам па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны.

#Цэрквы #антырэстаўрацыя #драўлянаедойлідства #ахова #ВялікіяЖухавічы
320 views14:15
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 18:56:42
З Фонду прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва для рэалізацыі творчых праектаў будзе выдаткавана 1,6 млн рублёў (для параўнання, на аднаўлення даху касцёла ў Будславе неабыякавыя беларусы ахвяравалі 577 тыс. руб. за некалькі тыдняў). Грошы будуць накіраваны на рэстаўрацыю і аднаўленне чатырох аб'ектаў са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці:

сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Закозель Драгічынскага раёна;
сядзібна-паркавы ансамбль аграгарадку Залессе Смаргонскага раёна;
помнік архітэктуры XIX стагоддзя, які рэстаўруецца пад краязнаўчы музей, у Лепелі;
замак у аграгарадку Гальшаны Ашмянскага раёна.

#рэстаўрацыя #Лепель #Закозель #Гальшаны #Залессе #сядзібы #замкі #капліцы #гістарычнаязабудова

https://reform.by/239876-lukashenko-vydelil-1-6-mln-rublej-na-kulturu
50 views15:56
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 11:57:23
У Заазер'і Нясвіжскага раёна ў пачатку года разабрана чарговая пабудова былога фальварка Радзівілаў(?) — дом працаўнікоў. У 2009 годзе знесена аранжарэя, у 2013 - жылы дом. Цяпер ад комплексу засталася фактычна адна гаспадарчая пабудова, але як доўга яна пратрывае?

#знішчэнне #сядзібы
@ONT_by
195 views08:57
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 09:36:25 #полоцк #sacral_catholic #sacral_photo
Акрамя таго, што Полацк - першы горад Беларусі вядомы з пісьмовых крыніц, дык у ім з'явілася першая мураваная пабудова на ўсёй тэрыторыі краіны. Сабор святой Сафіі, сапраўдны цуд свайго часу і сімвал прарастання незалежнай дзяржаўнасці, намаганнямі князя Ўсяслава Чарадзея Брачыслававіча пачалі будаваць ў першай палове ХІ стагоддзя(!) у візантыйскім стылі, ён мусіў стаць не толькі рэлігійным цэнтрам, але культурна-палітычным.
Але тое, што мы бачым зараз - барока XVIII ст. Вядома, за такі доўгі час, лёс храма склаўся ня просты: пажары, рабаванні пад час войнаў, канфесійныя перамены. Найбуйнешыя разбурэнні адбыліся пад час Паўночнай вайны. Войскі Пятра І ператварылі "Сафію" ў парахавы склад і ў 1710 годзе адбыўся выбух.
Таму зараз мы назірает вынік будаўнічых прац сярэдзіны XVIII ст.
Але магчыма пабачыць і рэшткі будынка, якому амаль тысяча гадоў. Яны знаходзяцца ў крыпце сучаснага храма. Каб гэта зрабіць, вам патрэбна наведаць горад не ў панядзелак.
Я з гэтай задачкай не справіўся...
220 views06:36
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 09:36:24
239 views06:36
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 16:32:49
Як знішчыць твар горада? Сакрэтам дзеліцца Тураў!

Такія ж платы расцягнуліся па ўсёй Гомельшчыне, маштабы сапраўды жахлівы, грошы на гэта пайшлі не менш жахлівыя.

#дэградацыя #даўлянаедойлідства
366 views13:32
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 11:57:30
У Магілёве задумалі знос дарэвалюцыйнага ўнутрыквартальнага дома па Ленінскай вуліцы, 50А дзеля будаўніцтва 16-павярховага офіснага цэнтра. Месца планаванага будаўніцтва знаходзіцца ў межах зоны рэгулявання забудовы, але на праект зон аховы спасылацца не даводзіцца, бо па Магілёве гэта вада вадой, без канкрэтных патрабаванняў. Між тым відавочна, што будынак будзе дамінаваць над усімі суседнімі помнікамі архітэктуры: будынкамі былой прыватнай жаночай гімназіі, былога губернскага распарадчага камітэта, Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка і іншых — усё гэта паказана на рэндарах (усе 2-павярховыя дамы ў кадры — помнікі).

#Магілёў #гістарычнаязабудова #знішчэнне
277 views08:57
Адкрыць / каментаваць