Get Mystery Box with random crypto!

Спадчына

Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына С
Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына
Адрас канала: @spadczyna
Катэгорыі: Дызайн , Інтэр'ер
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.73K
Апісанне з канала

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.
Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 43

2021-08-03 08:14:29
Сёння спаўняецца 95 гадоў ахове архітэртурнай спадчыны ў Беларусі - 3 жніўня 1926 года СНК БССР зацвердзіў спіс помнікаў архітэктуры і прыроды, якія з'яўляюцца каштоўнасцю і бяруцца пад ахову дзяржавы.
Спіс помнікаў прыведзены ў архіўнай копіі арыгінальнага дакумента.
254 views05:14
Адкрыць / каментаваць
2021-08-02 15:28:42
Граф Адам Гутэн-Чапскі ў 1874 г. фундаваў жупранскі касцёл. Таму на сямейнай лаве ў касцёле маецца радавы герб Чапскіх — «Ляліва».

Крыніца
#Жупраны #касцёлы #інтэр'еры
350 views12:28
Адкрыць / каментаваць
2021-08-02 10:42:54
У Мінгарвыканкаме адказалі наконт зносу агароджаў і крыжаў на Кальварыі. Адказ доўгі, але калі коратка: работы працягнуцца згодна з Законам аб пахаваннях, ахоўны статус могілак не забараняе гэтага, пад аховай находзяцца толькі самі пахаванні. Такім чынам атрымліваецца, што або на Кальварыйскіх могілках, помніку міжнароднага значэння, сапраўды нічога не ахоўваецца акрамя трупаў у зямлі і можна бульдозерам знесці надмагіллі ды агароджы XIX - пачатку XX ст. і ператварыць некропаль у прыгожы сквер, або нехта няправільна разумее значэнне тэрміна «пахаванне» і тады пахавальнае заканадаўства ўваходзіць у прамое супярэчанне з заканадаўствам у сферы аховы помнікаў. Трэба разбірацца. Падобная сітуацыя ўжо ўзнікала з Вайсковымі могілкамі.

#Кальварыйскіямогілкі #могілкі #мінск #ахова
383 views07:42
Адкрыць / каментаваць
2021-08-01 19:38:11
Год таму пасля рэканструкцыі адкрыўся лячэбны корпус шпіталя ў былым палацы Любамірскіх другой паловы XIX стагоддзя у в. Юрцава Аршанскага раёна. Не зусім зразумела наколькі цяперашні выгляд адпавядае гістарычнаму, бо адзіная даступная гістарычная выява — акварэль Напалеона Орды — не дае поўнага ўяўляення пра аб'ект, заўважна толькі, што вежы і парапет мелі зубцы, а сцены былі быццам бы аднатоннымі. Але палац мог зведаць пазнейшыя перабудовы і змяніць свой выгляд. Тым не менш рэалізаваны варыянт не зусім адпавядае, напрыклад, праектнаму: на рэндары добра бачныя карнізы на вежах, які выкананы не былі.

#Юрцава #аднаўленне #палацы
459 views16:38
Адкрыць / каментаваць
2021-07-31 18:15:08
У сакавіку 2020 года магіляўчане звянуліся з петыцыяй, просячы ўвекавечыць знішчаныя могілкі на кольцы Касманаўтаў, ім адказалі, што разгляду гэтага пытання патрабуецца правядзенне даследвання, але ў даведцы пацвердзілі, што на гэтым месцы былі вайсковыя могілкі, знішчаныя саветамі ў 1920-я гг. Сёння, пры будаўніцтве дублёра ад кольца, выяўлены прынамсі адзін надмагільны помнік — падпалкоўніка Міхаіла Якаўлевіча фон Шліхтынга, які памёр у 1899 годзе. Які лёс чакае гэтае надмагілле і тэрыторыю былых могілак?

фота @Masha_pinkie
#Магілёў #могілкі #археалогія #помнікі #петыцыі
217 views15:15
Адкрыць / каментаваць
2021-07-31 17:38:54
У адказ на петыцыю Вілейскі райвыканкам абяцае разгледзіць пры фарміраванні бюджэту на 2022 год пытанне аб выдзяленні грашовых сродкаў на аднаўленне адной з капліц у в. Ручыца, якая разбурылася ў кастрычніку 2020 года.

#петыцыі #Ручыца #капліцы #аднаўленне
https://petitions.by/petitions/4976
242 views14:38
Адкрыць / каментаваць
2021-07-31 11:31:27
Якая турыстычная славутасць у Беларусі вас шчыра задзяўбала сваёй заезджанасцю? У мяне гэта палацы ў Жамыслаўлі і Жалудку, ад іх фасадаў ужо вочы цякуць, а ад фотак лесвіцы апошняга ванітуе.

Напішыце свае «надакучлівыя» помнікі ў чат
260 views08:31
Адкрыць / каментаваць
2021-07-30 09:03:36
Аднаўленне Пакроўскай царквы са званіцай на магілёўскім Школішчы, якая з'яўляецца творам мясцовай барочнай школы XVII ст., з'яўленне якой не выпадкова ўлічваючы вагу горада ў той час. Гэта стыль па дняпроўскіх гандлёвых шляхах распаўсюдзіўся таксама ў Шклоў (царква не захавалася) і Оршу (захавалася толькі Траецкая царква). У самім Магілёве да апошняга часу стыль быў прадстаўлены толькі Мікольскай царквой, іншыя храмы былі вынішчаны вайной і саўком.

#магілёў #аднаўленне #цэрквы
432 viewsedited  06:03
Адкрыць / каментаваць
2021-07-28 18:29:30
Першы пайшоў, другому падрыхтавацца! На Свята-Ільінскай царкве ў Оршы, якая з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, змянілі дах званіцы і пазалацілі глаўку, залатая замена галоўнаму купалу ды барабану чакае свайго часу на падворку.

#цэрквы #Орша #антырэстаўрацыя
302 views15:29
Адкрыць / каментаваць
2021-07-28 11:39:20
Рэестр культурных каштоўнасцей Літвы з інтэрактыўнай картай, фотаздымкамі, планамі і іншай карыснай інфармацыяй.

У Беларусі немагчыма знайсці нейкі аб'ект, бо адзінае ўказанне на месцазнаходжанне - гэта "за 3 км ад в. N" у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей. Ну а пра даступнасць інфармацыі, у тым ліку візуальнай, пра помнікі ўвогуле няма чаго казаць.
#літва #рэестры
https://kvr.kpd.lt/#/static-heritage-search
364 views08:39
Адкрыць / каментаваць