Get Mystery Box with random crypto!

Спадчына

Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына С
Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына
Адрас канала: @spadczyna
Катэгорыі: Дызайн , Інтэр'ер
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.73K
Апісанне з канала

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.
Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 45

2021-07-22 15:27:14
Працягваецца аднаўленне Яўрэйскіх могілак у Магілёве.

#Магілёў #аднаўленне #могілкі #яўрэйскаяспадчына
433 views12:27
Адкрыць / каментаваць
2021-07-22 08:38:40
Свята-Раства-Багародзіцкая царква ў Радчыцку, помнік архітэктуры класіцызму, пабудаваны ў 1834-1841 гадах Аляксандрам Скірмунтам (пахаваны побач). Нягледзячы на сайдынг на купале і залатую цыбуліну, звяртае ўвагу той факт, што пры ўстаноўцы пластыкавых акон знутры захавалі аўтэнтычную сталярку. Пры нармальным рамонце можна будзе ўсё аднавіць, а не выдумляць з нуля, хаця ў дадзены момант, вядома, выгляд царквы пацярпеў.

#цэрквы #антырэстаўрацыя #радчыцк #сталярка
325 views05:38
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 14:47:59
Той момант, калі на баку «ябацькі»: храм з'яўляецца грамадскім месцам, і забарона на здымку ў ім не мае прававых падстаў, гэтак жа як у краме, рэстаране, банку ці аўтавакзале. Наведвальнік гісторыка-культурнай каштоўнасці не абавязаны верыць у Бога, святасць месца, прытрымлівацца царкоўнага этыкету, каб далучыцца да агульнай спадчыны — гэта ўсё на яго добрай волі. Дадзеная сітуацыя з ксяндзом тыповая для мыслення беларуса, які свята верыць, што існуе закон, які забараняе яго (ці ягоную хату) здымаць без дазволу. Такога закону няма.

Як пісаў раней, па падобным выпадку ў царкве у Сталовічах была праведзена тлумачальная гутарка са святаром.
379 viewsedited  11:47
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 13:03:13
З кожным годам царква Прападобнай Марыі Егіпецкай у Вілейцы блішчыць усё ярчэй, бо не мае ахоўнага статусу. Нагадаем, што ў выніку работ у інтэр'еры былі знішчаны аўтэнтычныя элементы, у тым ліку дарэвалюцыйныя кафляныя печы.

#Вілейка #цэрквы #антырэстаўрацыя #непомнік
271 views10:03
Адкрыць / каментаваць
2021-07-20 12:35:38 Буду скардзіцца на кожную камунальную «латку», якая не супадае па колеры з фасадам. Асабліва на гісторыка-культурных каштоўнасцях.

https://t.me/nashaniva/30888
218 views09:35
Адкрыць / каментаваць
2021-07-19 19:36:07
Выдраны з Савейкаў зубр знайшоўся ў Ляхавічах. Размаляваная бетонная скульптура цяпер упрыгожвае ўезд у горад з боку Баранавічаў. Але дзе алень і мядзведзь?

http://www.lves.by/?p=122207
#савецкаяспадчына #Савейкі #Ляхавічы #помнікі
345 views16:36
Адкрыць / каментаваць
2021-07-19 19:01:23
«Народы забывают иногда о своих национальных задачах; но такие народы гибнут, они превращаются в назем, в удобрение, на котором вырастают и крепнут другие, более сильные народы.» Пётр Сталыпін, дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі.

Вось так выглядае сучасная вясковая архітэктура ў Беларусі: пераасэнсаваныя формы пскоўска-наўгародскай архітэктуры (само па сабе прыгожае пераасэнсаванне, дарэчы) і лубочны кіч у стылі фэнтэзійнага рускага драўлянага дойлідства, злізанае з альбомаў «Мотивы русской архитектуры» 1870-1880-х гадоў.

Можа хто пазнае вёску?)
392 views16:01
Адкрыць / каментаваць
2021-07-18 20:44:59
Храму Господню - Двері Господні!

Лоск

#аграрэстаўрацыя
435 views17:44
Адкрыць / каментаваць
2021-07-18 16:05:00 Палацава-паркавы ансамбль Рдултоўскіх у Снове Нясвіжскага раёна прадалі на аўкцыёне 14 ліпеня за 751 450,95 беларускіх рублёў (звыш 295 тысяч долараў). Новы ўласнік збіраецца выкарыстоўваць яго для турыстычна-забаўляльных мэтаў. Палац пустуе з 2014 года, у 2015 годзе яго спрабавалі прадаць за 2,5 млн рублёў (дэнамінаваных), аднак пакупнікоў не знайшлося.

#аўкцыёны #палацы #сядзібы #Сноў
https://sputnik.by/20210716/starinnyy-dvorets-prodali-v-snove-pochti-za-300-tysyach-1054896864.html
638 views13:05
Адкрыць / каментаваць
2021-07-18 14:20:15
Магілёўскі аблвыканкам прыняў рашэнне аб прысваенні рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці "Камплекты царкоўных прадметаў (260 адзінак)" канца XVIII-XX стагоддзя, размешчанай у Свята-Троіцкам саборы у Хоцімску, статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі. Матэрыяльныя каштоўнасці, многім з якіх больш за 300 гадоў, належаць ганароваму настаяцелю сабора архімандрыту Кірылу, які збіраў іх доўгія гады.

#ахова #начынне #цэрквы
https://mogilevnews.by/news/16-07-2021-11-24/73593
585 views11:20
Адкрыць / каментаваць