Get Mystery Box with random crypto!

Спадчына

Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына С
Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына
Адрас канала: @spadczyna
Катэгорыі: Дызайн , Інтэр'ер
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.73K
Апісанне з канала

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.
Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 42

2021-08-06 09:17:01 Тэрміналогія ў класічнай архітэктуры досыць прапрацаваная, але мае шмат розначытанняў і сінонімаў, што ўскладняе часам разуменне. З чаго ж складаецца ўваходны партал Нацыянальнага мастацкага музея?
1. Прафіляваная ліштва – дэкаратыўнае абрамленне праёма, адзін з найбльш распаўсюджаных архітэктурных элементаў у аздабленні фасадаў. Прафіляваны, бо складаецца з розных абломаў – прафілёчкаў разнастайнай формы (валік, абцасік, палічка). Пра абломы, магчыма, калі-небудзь разбярэм асобна;
2. Стаячы S-падобны (у выглядзе валюты) кранштэйн. Візуальная функцыя кранштэйна ў дадзеным выпадку  падтрымліваць магутны сандрык (3). Валютай называецца сам завіток, які выкарыстоўваецца ў розных элементах. Запомніць лёгка - нагадвае знак любімай беларускай валюты $;
3. Сандрык – дэкаратыўны элемент у выглядзе карніза, але ў адрозненні ад апошняга ён не завяршае сцяну, а размяшчаецца над праёмамі. Першапачаткова мусіў адводзіць ад праёмаў ападкі, але пасля стаў улюбеным дэкаратыўным элементам архітэктараў, якія сталі выкарыстоўваць яго дзе заўгодна і якой заўгодна формы.
4. Рустоўка – дэкаратыўная расшыўка тынкоўкі пад камень. У нашых шыротах прымяняецца на кожным першым класіцыстычным будынку, можа быць рознай ступені аб’ёмнасці, формы і фактуры. У дадзеным выпадку рустоўка прамавугольная, што вызначаецца не формай квадраў (імітаваных камянёў), а формай профілю швоў паміж імі;
5. Прафіляваная цяга. Карнізам з’яўляецца толькі элемент, які завяршае сцяну, усё астатняе мае ўласныя назвы. Менавіта назвы, бо сінонімаў для абазначэння дадзенага элемента багата: цяга, пояс, гурт і нават імпаст (магчыма нехта ведае аконны імпаст, дык вось у яго ёсць цёзка). Адзіная роля цягі – візуальна чляніць фасады на ярусы.

Другая карцінка – заданне «з зорачкай»:

6. Контрліштва – дадатковае абрамленне праёма звонку ліштвы (1), у адрозненне ад якой абрамляе не з трох бакоў, а толькі з двух бакоў. Менавіта на яе пасаджаны стаячы кранштэйн (2);
7. Фрыз – плоская паласа паміж ліштвай і сандрыкам. Пасадзіць сандрык на ліштву не вельмі вытанчана, таму яго адрываюць, пакідаючы пустую паласу, на якой вока “адпачывае”. Архітэктары могуць здзівіцца назве, але тут усё лагічна: у класічнай архітэктуры калоны і сцены нясуць гарызантальны антаблемент, які складаецца з трох частак – архітрава (уласна бэлькі), фрыза і карніза. Дык вось у дадзеным выпадку ролю архітрава выконвае верхняя паласа ліштвы, карніза – сандрык, а тое, што засталося паміж імім, лагічна сталі называць фрызам;

Пяройдзем да разбору сандрыка, які ўяўляе сабор карніз (хоць так называць яго не зусім слушна, гл. 5). Кожны класічны карніз складаеца з трох частак: апорнай часткі (8), гейсона (10) — вынасной пліты, і вянчаючай часткі (11). Апорная і вянчаючыя часткі набірюцца з розных абломаў. У апорную частку ўваходзіць таксама пояс мадульёнаў (9), які ўласна і трымаюць пліту гейсона. Мадульён, кранштэйн і кансоль – прынцыпова адно і тое ж, але “мадульён” амаль не выкарыстоўваецца па-за карнізам. Як і ўсе элементы ордарнай архітэктуры ён мае прататып у драўляным дойлідстве – выпускі крокваў, апорных канструкцый даху. Калі будзеце ў беларускай вёсцы, то паглядзіце пад страху, магчыма, у вас там тырчыць трошкі «Грэцыі».

#лікбез #савецкаяспадчына #тэорыя
319 viewsedited  06:17
Адкрыць / каментаваць
2021-08-05 23:50:40
Уваход у Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. Ці зможа хто правільна назваць хаця б палову пазначаных архітэктурных элементаў?
224 views20:50
Адкрыць / каментаваць
2021-08-05 21:57:23
«сайдинг под красный кирпич»
Беларуская архітэктурная журналістыка vs. прараб

#рэстаўрацыя #Мінск #савецкаяспадчына
https://citydog.by/post/podjezdy-neobycnyj-dom/
252 views18:57
Адкрыць / каментаваць
2021-08-05 09:04:23
Выгляд ўстаноўленых летніх тэрас перад помнікамі архітэктуры па вуліцы Талстога, 3 у Віцебску і па завулку Мігая, 13 у Магілёве не адпавядае ўзгодненым эскізам, паведамляе ў адказе на запыт Мінкультуры. Раней Віцебскі гарвыканкам адказаў, што тэраса ўзгоднена, а гісторыя з магілёўскімі леткамі цягнецца некалькі гадоў без асаблівага поспеху.

#Магілёў #Віцебск #тэрасы #ахова
488 views06:04
Адкрыць / каментаваць
2021-08-05 08:32:00
Незаконная дысансансная перагародка на Старым універмагу ў Гомель пасля скаргаў дэмантавана, уваходнай групе вернуты ранейшы выгляд.

#гомель #ахова #савецкаяспадчына
463 views05:32
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 14:26:18
За адну базавую выстаўлены на аўкцыён сядзібны дом Рудніцкіх у вёсцы Асада Дзедзіна Мёрскага раёна.

Гэтая сядзіба была пабудавана па замове суддзі Аляксандра Рудніцкага ў 1820 годзе.
Пасля Другой сусветнай вайны тут размяшчаўся цэнтр калгаса «Ленінскі шлях», а ў 2010 годзе палац выставілі на продаж, бо грошай на яго аднаўленне не было.
Зараз аўкцыён старнуе з сімвалічных 29 рублёў. Аўкцыён па продажы сядзібнага дома адбудзецца 12 жніўня.

Калі я там быў два гады таму стан знешне быў дастаткова добрым, аднак унутры будынка перакрыцці паміж паверхамі згнiлi і яшчэ трэба прыбраць шмат смецця. Мясціны вакол вельмі маляўнічыя і перспектыўныя для стварэння гасцініцы, так як ёсць вялiкая плынь турыстаў на Балота Мох і Заказнік Ельня.

крынiца @tropinki
303 views11:26
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 12:30:38
Вчера в легендарной деревне Рубель освятили бронзовую статую Архангелу Михаилу.
А легендарна эта деревня тем, что из нее вышло около 300 священнослужителей, почему так много участников торжества в священном сане. Более того,как сообщается, статуя «стала видимым проявлением благодарности Богу от жителей и многочисленных священнослужителей – уроженцев здешних мест». Многие годы местная молодежь мужского пола традиционно пополняла ряды священства и... милиции. Сейчас, правда, как говорят, эта традиция уже в прошлом.
446 views09:30
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 09:53:11
У смаргонскай раёнцы «Светлы шлях» прачытаў пра цікавы выпадак абароны гісторыка-культурнай спадчыны: «Основная задача в работе по охране историко-культурного наследия состоит в том, чтобы выявить, защитить и сохранить объект, передать его будущим поколениям…
292 views06:53
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 09:52:35 У смаргонскай раёнцы «Светлы шлях» прачытаў пра цікавы выпадак абароны гісторыка-культурнай спадчыны:

«Основная задача в работе по охране историко-культурного наследия состоит в том, чтобы выявить, защитить и сохранить объект, передать его будущим поколениям в первозданном виде. Именно с этой целью составляется паспорт объекта, где прописаны его исторические, архитектурные и художественные особенности. Любые изменения памятника фиксируются в паспорте только после согласования с Министерством культуры Республики Беларусь. Это позволяет предотвратить появление элементов, диссонирующих с историческим обликом объекта наследия и удалить подобные элементы в случае их выявления. Примером может послужить размещение в костеле Матери Божией Розария в аг. Солы памятной доски воинам Армии Крайовой, которая не имеет отношения к архитектурным, художественным и историческим особенностям костела, не носит религиозного характера и отсутствует в паспорте историко-культурной ценности, в связи с этим, она демонтирована


#касцёлы #помнікі #Солы #паланафобія
https://www.shliah.by/news/obshhestvo/news24936.html
291 viewsedited  06:52
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 12:37:44
На доме па вуліцы Шпалернай, 6а, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю ў складзе гістарычнага цэнтра Мінска, адбыўся вось такі еўрарамонт. Мала таго, што спілавалі дрэвы, якія стваралі атмасферу гэтаму кутку, дык яшчэ на фасады быў налеплены безгустоўны пенапластавы дэкор - сандрыкі над вокнамі і руст вуглоў, якіх на гэтым помніку ніколі не было. Хто гэта ўсё дазволіў?

фота
#антрэстаўрацыя #мінск #гістарычнаязабудова
332 views09:37
Адкрыць / каментаваць