Get Mystery Box with random crypto!

За адну базавую выстаўлены на аўкцыён сядзібны дом Рудніцкіх у | Спадчына

За адну базавую выстаўлены на аўкцыён сядзібны дом Рудніцкіх у вёсцы Асада Дзедзіна Мёрскага раёна.

Гэтая сядзіба была пабудавана па замове суддзі Аляксандра Рудніцкага ў 1820 годзе.
Пасля Другой сусветнай вайны тут размяшчаўся цэнтр калгаса «Ленінскі шлях», а ў 2010 годзе палац выставілі на продаж, бо грошай на яго аднаўленне не было.
Зараз аўкцыён старнуе з сімвалічных 29 рублёў. Аўкцыён па продажы сядзібнага дома адбудзецца 12 жніўня.

Калі я там быў два гады таму стан знешне быў дастаткова добрым, аднак унутры будынка перакрыцці паміж паверхамі згнiлi і яшчэ трэба прыбраць шмат смецця. Мясціны вакол вельмі маляўнічыя і перспектыўныя для стварэння гасцініцы, так як ёсць вялiкая плынь турыстаў на Балота Мох і Заказнік Ельня.

крынiца @tropinki