Get Mystery Box with random crypto!

Спадчына

Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына С
Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына
Адрас канала: @spadczyna
Катэгорыі: Дызайн , Інтэр'ер
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.73K
Апісанне з канала

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.
Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 40

2021-08-18 08:27:54
Рамонт будынка былога радыёвузла 1928 года па Завальнай вуліцы, 39 у Пінску. Вернуты дзверы аўтэнтычнага выгляду, але спілаваны дрэвы, якія сядзелі занадта блізка да фасада.

#Пінск #польскаяспадчына #гістарычнаязабудова #рэстаўрацыя
289 viewsedited  05:27
Адкрыць / каментаваць
2021-08-17 16:25:06
Каля Акадэміі навук усталявалі помнік Казіміру Семяновічу

Гэта частка кампазіцыі «Залатое кола беларускай навукі». Раней там усталявалі помнік Францыску Скарыну.

Семяновіч — ваенны інжынер, артылерыст, адзін з пачынальнікаў ракетнай справы ў Еўропе. Аўтар кнігі «Вялікае майстэрства артылерыі».
256 views13:25
Адкрыць / каментаваць
2021-08-17 12:20:00 ​​Помнік свяціцелю Георгію Каніскаму паставяць у Магілёве - на верхняй назіральнай пляцоўцы лесвіцы, якая вядзе ў парк Падміколле. 6 жніўня - у дзень памяці свяціцеля ў падмурак помніка заклалі капсулу. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел магілёўцы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Магілёва, абласной і гарадской улады, духавенства, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

З прапановай аб усталяванні помніка свяціцелю ў Магілёве звярнуліся вернікі - сабрана больш за 10 тысяч подпісаў. Было разгледжана некалькі пляцовак для яго ўсталявання ў гістарычнай часткі горада - каля палаца Каніскага (ад адміна: самае лагічнае месца, ды і на тую плошчу перад палацам просіцца нейкі акцэнт), на Дняпроўскай спуску, на плошчы Арджанікідзэ, на тэрыторыя Спаса-Праабражэнскага храма.

На маёй памяці даўняя ідэя ўсталявання помніку Каніскаму нічога акрамя раздражнення ў магілёўцаў не выклікала, а царкоўкі насіліся з ёй як з пісанай торбай. Пасля падзей мінулага года, відаць, БПЦ атрымала карт-бланш. Дарэчы, здаецца, гэта першы поўнафігурны помнік у горадзе пасля Леніна, пастаўленага ў 1957 годзе. На помнік Янку Купалу, які апеў легенду пра ўзнікненне горада ў паэме «Магіла льва» ці то грошай не знайшлося, ці то жадання.
#помнікі #магілёў
273 views09:20
Адкрыць / каментаваць
2021-08-17 09:47:11 11 жніўня ў Жыровіцкім манастыры адбылося першае пасяджэнне рабочай групы па далейшым добраўпарадкаванні Свята-Успенскага манастыра і аграгарадка Жыровіцы.

У ходзе абмеркавання быў прыняты шэраг рашэнняў па распрацоўцы планаў чарговасці рамонтна-рэстаўрацыйных работ, рэканструкцыі храмаў, будынкаў і збудаванняў манастыра.

Было б цікава даведацца ЯКІЯ рашэнні ўсё ж былі прыняты і што там з 50-метровай званіцай.

#жыровіцы #цэрквы #рэстаўрацыя
https://www.slonves.by/zasedanie-rabochej-gruppy-po-blagoustrojstvu-zhirovichskogo-monastyrya-i-agrogorodka-zhirovichi/
293 views06:47
Адкрыць / каментаваць
2021-08-16 09:37:43
На восстановление костёла после пожара собрано более 1 млн BYN. Благодарим всех вас за поддержку!
246 views06:37
Адкрыць / каментаваць
2021-08-15 12:43:33
Пасярод Налібацкай пушчы хаваецца адметная пабудова, якой валодалі прадстаўнікі ставутага эўрапейскага роду Тышкевічаў, які даў сьвету вялізную колькасьць выдатных прадстаўнікоў. Гэта выязная рэзыдэнцыя для паляваньня, фатасправы і адпачынку. Зрэшты, яшчэ крыху, і яе сьляды зусім зьнікнуць паміж густымі кронамі дрэваў.

Расказваем драматычную гісторыю сядзібы першага беларускага фатографа (+ шмат архіўных і сучасных здымкаў): https://svaboda.azureedge.net/a/31408966.html
191 views09:43
Адкрыць / каментаваць
2021-08-14 15:00:32
Журналіст набыў 200-гадовую сядзібу пад Міёрамі

Рэдактар Naviny.by Павел Дабравольскі з партнёрамі набыў на аўкцыёне сядзібу Рудніцкіх 1820 года. Яе тройчы выстаўлялі на продаж за адну базавую велічыню.

На рэканструкцыю даецца чатыры гады. Актыўныя працы па ўзнаўленні пачнуцца вясной 2022 года.
216 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-14 14:56:33
Свята-Ільінская царква 1910 года пабудовы ў в. Малыя Сцяпанішкі Мастоўскага раёна акуклілася ў сайдынгу. Ахоўнага статусу не мае.

#антырэстаўрацыя #цэрквы #МалыяСцяпанішкі #драўлянаедойлідства #непомнік
305 views11:56
Адкрыць / каментаваць
2021-08-13 23:44:52
У Магілёве з'явіцца памятны знак, прысвечаны «народнаму адзінству». Паглядзіце, як ён выглядае

Памятны знак, прысвечаны адзінству беларускага народа, плануюць усталяваць у Магілёве, піша Mogilevnews.by.

Над стварэннем знака працуе Магілёўскі скульптар Аляксандр Мінькоў.

Вышыня скульптурнай кампазіцыі складзе 2 метры 80 см, шырыня — 1 метр 20 см. Вырабяць яго з уральскага граніту.

Рэалізаваць праект збіраюцца да першага святкавання ў горадзе «Дня народнага адзінства», гэта значыць да 17 верасня.
170 views20:44
Адкрыць / каментаваць
2021-08-13 23:06:22
Рамонт з элементамі вандалізму. Паглядзіце як адрамантавалі ўнутры гатычны касцёл Святога Казіміра першай паловы XV ст. ва Уселюбе Навагрудскага раёна. Выглядае свежа і прыемна пакуль не пачынаеш прыглядацца да дэталяў. Так, напрыклад, бачна, што пад нейкую танную статуэтку Божай Маці разбамбілі сцяну, перарабіўшы старую, больш нізкую нішу... на помніку 1430-х гадоў!!!

#касцёлы #антырэстаўрацыя #інтэр'ер #Уселюб
347 views20:06
Адкрыць / каментаваць