Get Mystery Box with random crypto!

Спадчына

Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына С
Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына
Адрас канала: @spadczyna
Катэгорыі: Дызайн , Інтэр'ер
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.73K
Апісанне з канала

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.
Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 37

2021-09-05 12:31:11
Але якое б гэта было свята, калі б у горадзе не знішчылі некалькі гістарычных будынкаў? Прапаную ўспомніць, якія будынкі сталі ахвярамі ў гэтым годзе. Не пашкадавалі нават тую самую гістарычную гарбарную майстэрню, якая была па-варварску, са знішчэннем дэкаратыўных элементаў, абшыта металічнай сеткай і затынкавана.

#Капыль #дэградацыя #антырэстаўрацыя #гістарычнаязабудова
577 views09:31
Адкрыць / каментаваць
2021-09-05 12:21:44
Учора ў Капылі пачаўся Дзень беларускага пісьменства. Да дня створаны муралы з партрэтамі Адама Русака, Алеся Адамовіча і Кузьмы Чорнага, а каля будынка мясцовага музея пастаўлена скульптура гарбара (скульптар Павел Вайніцкі, архітэктар Алеся Атрашкевіч). Менавіта ў гэтым будынку ў канцы XIX – пачатку XX стст. знаходзілася гарбарная майстэрня, дзе працаваў будучы паэт, навуковец і дзяржаўны дзеяч Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч). Зміцер Жылуновіч стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій у 1930-х гг. і быў даведзены да самагубства ў магілёўскай псіхіятрычнай лячэбніцы ў Пячэрску.

#Капыль #помнікі #муралы
607 views09:21
Адкрыць / каментаваць
2021-09-03 18:57:55
У 1838-1841 гадах мінскім губернатарам быў вядомы паэт і драматург Мікалай Васільевіч Сушкоў, які быў у шлюбе з Дар'яй Цютчавай, сястрой паэта Фёдара Цютчава. У падмаскоўнай сядзібе Цютчавых у Муранаве захаваліся дзве карціны, якія паказваюць абстаноўку яго мінскай кватэры ў 1841 годзе.
256 views15:57
Адкрыць / каментаваць
2021-09-03 14:59:04
Выйшаў з друку сігнальны паасобнік альбома "Мінск на старадаўніх картах і планах"!
140 каляровых старонак, апублікаваны 84 карты і планы, а таксама важныя гравюры, малюнкі і дакументы.
Разабраліся, калі Мінск з'явіўся на картах і як ствараліся яго планы.
Паколькі Мінск — сталіца Беларусі, нададзена ўвага з’яўленню тапоніма Белая Русь на старадаўніх картах і ўвогуле тэрыторый Беларусі, пачынаючы ад II стагоддзя н. э. Аўтары паказваюць, па якіх шляхах сюды дабіраліся іншаземцы, што яны бачылі, патрапіўшы на нашы землі.
Апублікаваны першы вядомы план Мінска і першая вядомая гравюра горада, усе вядомыя гісторыкам планы XVIII стагоддзя, а таксама найбольш важныя пазнейшыя.
120 views11:59
Адкрыць / каментаваць
2021-09-02 23:13:16
Рамонт з прабіўкай нішы ў сцяне гатычнага касцёла Святога Казіміра ва Уселюбе, пабудаванага ў 1430-х гадах, апынуўся незаконным. Міністэрства культуры паведаміла, што не ўзгадняла аніякія працы на аб'екце.

#касцёлы #антырэстаўрацыя #інтэр'ер #Уселюб
256 views20:13
Адкрыць / каментаваць
2021-08-31 23:17:57
За пару кіламетраў ад Крычава, у в. Калініна ў 2019 годзе ціха знішчылі гістарычны бровар. Відаць, не такі ён ужо і каштоўны ў параўнанні з іншымі захаванымі шэдэўрамі архітэктуры Крычаўшчыны!

Справа прадзедаў жыве!

Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне культурных каштоўнасцей, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, караюцца пазбаўленнем волі да трох гадоў.
фота
#знішчэнне #Калініна #прамысловаяархітэктура
274 views20:17
Адкрыць / каментаваць
2021-08-31 22:55:31
Мала знішчыць храм, трэба яшчэ знявечыць усё побач, каб нічога пра былое не нагадвала. Так і ў Крычаве — цяжка здагадацца, што безаблічны будынак на цэнтральнай плошчы, гэта былая плябанія ў псеўдагатычным стылі. Выдае хіба што размяшчэнне некаторых акон.

#Крычаў #фотапараўнанне #гістарычнаязабудова #дэградацыя
362 views19:55
Адкрыць / каментаваць
2021-08-31 15:43:58
А яшчэ ў Мураванай Бераставіцы Бераставіцкага раёна прадаецца сядзіба Солтанаў з гаспадарчымі пабудовамі. Сядзібны дом прадаецца пад назвай «вучэбна-вытворчы корпус» — гэта нейкае асаблівае майстэрства падаць цукерку пад выглядам гаўна і чакаць, што нехта на яе павядзецца.

А яшчэ гэты цудоўны комплекс не з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, але падпісчыкаў канала гэтым не здзівіш.

фота
#Муравана #сядзібы #аўкцыёны #непомнік
451 views12:43
Адкрыць / каментаваць
2021-08-31 11:39:48
На месцы знесенай на вуліцы Віленскай камяніцы ўжо паўстае такі навабуд
342 views08:39
Адкрыць / каментаваць
2021-08-31 10:37:34
У Слоніме на продаж выстаўлена аўстэрыя — былы заезны двор пры палацы Агінскага, помнік барока XVIII ст.

#слонім #гістарычнаязабудова #аўкцыёны
280 viewsedited  07:37
Адкрыць / каментаваць