Get Mystery Box with random crypto!

Спадчына

Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына С
Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына
Адрас канала: @spadczyna
Катэгорыі: Дызайн , Інтэр'ер
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.73K
Апісанне з канала

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.
Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 48

2021-07-06 16:50:01
Комплекс драўлянай забудовы Паўночнага завулка канца XIX — пачала XX стагоддзяў у Мінску — гісторыка-культурная каштоўнасць. Цяпер там аднаўляюць тры драўляныя дамы, якія знеслі некалькі гадоў назад дзеля будаўніцтва новай галіны метро і павінны былі захаваць.…
393 views13:50
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 12:27:55
На тэрыторыі сядзібы ў Радзівілімонтах у 2020 годзе знеслі некалькі службовых будынкаў XIX стагоддзя і спілавана больш за 52 дрэвы, таму што дагэтуль не быў распрацаваны праект зон аховы, які б вызначыў каштоўныя элементы асяроддзя. Міністэрства культуры з гэтай нагоды ініцыявала змены ў заканадаўстве.

https://nn.by/?c=ar&i=275472
#Радзівілімонты #сядзібы #знішчэнне
233 views09:27
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 22:10:14
Сядзіба ў Янавічах Клецкага раёна - было і стала. Вы таксама адчуваеце амаль фізічны боль прафіляванага ліста ад ненатуральных для яго выгінаў даху?
532 views19:10
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 18:04:01
Самый большой в Беларуси дворец в стиле классицизма выставили на продажу. В бывшем госпитале для пограничников можно открыть отель или ресторан

Двухсотлетний особняк в агрогородке Снов Минской области вновь выставлен на аукцион Госкомитета по имуществу. Первая попытка продать дворец Рдултовских предпринималась в 2015 году, однако желающих купить «старину» за 1,2 миллиона долларов не нашлось. В этот раз за историко-культурную ценность просят 715 тысяч рублей (около 285 тысяч долларов).

https://realt.by/news/article/30960/
550 views15:04
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 15:53:50
Музей народнай архітэктуры і побыту не збіраецца займацца выратаваннем драўлянай архітэктурнай спадчыны, у прыватнасці забіраць старасвецкі дом з Першамайскай 60а у Магілёве, якому пагражае знос, таму што ў яго ёсць нейкі генплан. Відаць, менавіта гэты генплан 30 гадоў замінае музею прадставіць хоць у якім выглядзе 3 з 6 рэгіёнаў Беларусі — Панямоння, Заходняга і Усходняга Палесся быццам не існуе (прывітанне ідэолагам «мы этот клочек земли никому не отдадим»), ды і Падняпроўе прадстаўлена не ў поўным аб'ёме. Нагадаю, што не так даўно музей адмовіўся забіраць сядзібу ў Двор-Гомель, якая была пасля знішчана. Вось такая навукова-даследчая ўстанова народнага дойлідства.

#музеі #гістарычнаязабудова #драўлянаедойлідства #Магілёў
597 views12:53
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 10:53:56
— Што гэта за муры?
— А тут калісь жыу Кейстут, князь літоўска-беларускі.
— Гэта вельмі цікава, што даўней будавалі без сталявання гэткія будынкі: мусі ён у благую пагоду наймаў сабе другую кватэру?..

«Авадзень» № 10. 1925
117 views07:53
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 22:35:05
Свята-Міхайлаўская царква ў в. Яромічы Кобрынскага раёна ў 1970-я і 2012, 2012 і наш час.

Пра дэградацыю выгляду і казаць няма чаго, тут усё відавочна, але ў нас мала надаюць увагі асяроддзю, у якім існуе помнік.

Артыкул 7 Венецыянскай хартыі па кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў і славутых месцаў:
«Помнік неаддзельны ад гісторыі, сведкай якой ён з'яўляецца, і ад навакольнага асяроддзя, дзе ён размешчаны...»
Дык вось вынішчэнне дрэваў вакол храмаў, закатванне цвінтара ў бетон і іншыя прыёмы «благаўстройства» — не меншае злачынства, чым змяненне самога помніка.

#Яромічы #цэрквы #дэградацыя #фотапараўнанні
537 views19:35
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 11:09:40
На 91 годзе пайшоў з жыцця скульптар Леў Гумілеўскі, які рабіў помнікі беларускім класікам

https://nn.by/?c=ar&i=275415
467 views08:09
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 00:11:14
Аптэка правізара Станіслава Лаеўскага, пабудаваная ім у канцы 1920-х гадоў недалёка ад Палескага чыгуначнага вакзала ў Баранавічах. Дзейнічае па прызначэнні, за адно тут створана экспазіцыя па гісторыі аптэкарскай справы.

https://pharma.by/history/room-history/baranovichi/
247 views21:11
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 19:33:55
Могілкавая капліца ў Мацеевічах Пухавіцкага раёна цяпер выглядае так.

#капліцы #Мацеевічы #знішчэнне
377 views16:33
Адкрыць / каментаваць