Get Mystery Box with random crypto!

​​Помнік свяціцелю Георгію Каніскаму паставяць у Магілёве - на | Спадчына

​​Помнік свяціцелю Георгію Каніскаму паставяць у Магілёве - на верхняй назіральнай пляцоўцы лесвіцы, якая вядзе ў парк Падміколле. 6 жніўня - у дзень памяці свяціцеля ў падмурак помніка заклалі капсулу. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел магілёўцы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Магілёва, абласной і гарадской улады, духавенства, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

З прапановай аб усталяванні помніка свяціцелю ў Магілёве звярнуліся вернікі - сабрана больш за 10 тысяч подпісаў. Было разгледжана некалькі пляцовак для яго ўсталявання ў гістарычнай часткі горада - каля палаца Каніскага (ад адміна: самае лагічнае месца, ды і на тую плошчу перад палацам просіцца нейкі акцэнт), на Дняпроўскай спуску, на плошчы Арджанікідзэ, на тэрыторыя Спаса-Праабражэнскага храма.

На маёй памяці даўняя ідэя ўсталявання помніку Каніскаму нічога акрамя раздражнення ў магілёўцаў не выклікала, а царкоўкі насіліся з ёй як з пісанай торбай. Пасля падзей мінулага года, відаць, БПЦ атрымала карт-бланш. Дарэчы, здаецца, гэта першы поўнафігурны помнік у горадзе пасля Леніна, пастаўленага ў 1957 годзе. На помнік Янку Купалу, які апеў легенду пра ўзнікненне горада ў паэме «Магіла льва» ці то грошай не знайшлося, ці то жадання.
#помнікі #магілёў