Get Mystery Box with random crypto!

У Магілёве з'явіцца памятны знак, прысвечаны «народнаму адзінс | Спадчына

У Магілёве з'явіцца памятны знак, прысвечаны «народнаму адзінству». Паглядзіце, як ён выглядае

Памятны знак, прысвечаны адзінству беларускага народа, плануюць усталяваць у Магілёве, піша Mogilevnews.by.

Над стварэннем знака працуе Магілёўскі скульптар Аляксандр Мінькоў.

Вышыня скульптурнай кампазіцыі складзе 2 метры 80 см, шырыня — 1 метр 20 см. Вырабяць яго з уральскага граніту.

Рэалізаваць праект збіраюцца да першага святкавання ў горадзе «Дня народнага адзінства», гэта значыць да 17 верасня.