Get Mystery Box with random crypto!

Спадчына

Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына С
Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына
Адрас канала: @spadczyna
Катэгорыі: Дызайн , Інтэр'ер
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.73K
Апісанне з канала

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.
Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 41

2021-08-13 22:02:08 У галоўным касцёле Ліды аднавілі старадаўні арган.

Як распавёў беларускі арганолаг Аляксандр Бурдзялёў, у 2020-2021 гадах у храме вёўся капітальны рамонт і рэстаўрацыя гістарычнага аргана (14/II/P) фірмы «A. A. Homan St. Jezierski w Warszawie», які быў пабудаваны ў чэрвені 1939 года. Ініцыятарам і асноўным фундатарам рэстаўрацыі аргана быў Юрый Зісер, заснавальнік вядомага экстрэмісцкага партала.

Асвячэнне і прэзентацыя інструмента адбудзецца ў першай палове верасня, а ўжо цяпер у рамках богаслужэнняў і прыватных экскурсій арган гучыць кожны дзень.

#Ліда #касцёлы #інтэр'еры #рэстаўрацыя
https://katolik.life/rus/news/tserkov/item/4622-v-lide-vosstanovlen-istoricheskij-organ-on-uzhe-zvuchit-v-kostele.html?utm_source=yxnews&utm_medium=desktop&utm_referrer=https%3A%2F%2Fyandex.by%2Fnews%2Fsearch%3Ftext%3D
467 views19:02
Адкрыць / каментаваць
2021-08-13 20:21:38 У мсціслаўскім касцёле кармелітаў праводзяць архітэктурна-археалагічныя вышуканні з мэтай праверыць здагадку, што скляпенні храма, якія абрынуліся ў 19 ст. у выніку пажару, праламалі падвальныя скляпенні і недзе там, пад нагамі, захоўваецца да 300 кв. м. барочнага…
509 views17:21
Адкрыць / каментаваць
2021-08-13 08:44:18 У мсціслаўскім касцёле кармелітаў праводзяць архітэктурна-археалагічныя вышуканні з мэтай праверыць здагадку, што скляпенні храма, якія абрынуліся ў 19 ст. у выніку пажару, праламалі падвальныя скляпенні і недзе там, пад нагамі, захоўваецца да 300 кв. м. барочнага жывапісу. Роспісы храмаў у Магілёве, Мсціславе і Бялынічах аб'ядноўваюць у адзіную магілёўскую школу жывапісу, але на вялікі жаль большасць храмаў была па-варварску знішчана. Пра гераічнае выратаванне бялыніцкіх фрэсак мы ўжо пісалі. Тое, што прадпрымаецца зараз у Мсціславе не безнадзейная справа гісторыкаў-летуценнікаў, у суседняй Расіі з друзу (каля мільёна фрагментаў), які выявілі ў наўгародскай царкве на Таргу, 47(!) гадоў збіралі «мазаіку» роспісу.

Але ў сувязі з усёй гэтай дзейнасцю ў мяне ўзнікае пытанне, чаму так абыякава аднесліся да скляпенняў і сцен езуіцкага касцёла ў Мсціславе, якія абрынулі, каб хоць нешта захаваць? Што стала з гэтым друзам? Яго недаследваны вывезлі на сметнік?

#мсціслаў #археалогія #роспісы #інтэр'еры #касцёлы


679 viewsedited  05:44
Адкрыць / каментаваць
2021-08-12 11:01:12
Кажуць, што памёр архітэктар-рэстаўратар Сяргей Багласаў.

Сярод асноўных прац: рэстаўрацыя, рэканструкцыя, прыстасаванне і добраўпарадкаванне Траецкага прадмесця Мінска (1980—1983, кіраўнік аўтарскага калектыва); праект рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Мінска (1982—1990, кіраўнік аўтарскага калектыва). Праекты рэстаўрацыі, прыстасавання і аднаўлення помнікаў архітэктуры гістарычнага цэнтра Мінска: дамоў № 25, 27, 27а па вул. Інтэрнацыянальнай (1991), дамоў № 12, 14, 18, 19а па вул. Ракаўскай, дома № 9 па вул. Рэвалюцыйнай, рэстарана-бровара «Ракаўскі бровар», гандлёвых радоў на пл. Свабоды (у сааўтарстве з С. Казловым), гарадской ратушы, гасцініцы «Еўропа» (у сааўтарстве з В. П. Якавенкам); царквы Святога Духа (у сааўтарстве з М. С. Жаўрыд); шматфункцыянальных комплексаў на вул. Няміга і на вул. Зыбіцкай (1991—2009, у сааўтарстве з С. Казловым). За праект рэканструкцыі Мінскага замчышча быў рэзка раскрытыкаваны.
520 views08:01
Адкрыць / каментаваць
2021-08-12 10:13:07
Раскрытыя капітэлі і базы слупоў пры зандажы сцен на першым паверсе Старога замка ў Гродне.

#выяўленне #старызамак #рэстаўрацыя #інтэр'еры #гродна
525 views07:13
Адкрыць / каментаваць
2021-08-12 09:25:12
Абшытая сайдынгам мураваная Свята-Міхайлаўская царква XVIII ст. ва Уселюбе Навагрудскага раёна. Не паляніліся зашыць нават паўкруглую апсіду пластыкам. Спадзяюся, што яны хаця б пакутавалі, калі рабілі гэта. Ахоўнага статусу не мае.

#уселюб #цэрквы #антырэстаўрацыя #непомнік
569 views06:25
Адкрыць / каментаваць
2021-08-10 16:58:32
Прыкладна так будзе выглядаць памятны знак загінулым у Баранавічах лётчыкам.

У Баранавічах зацвердзілі эскіз памятнага знака. Ідэю распрацаваў маёр Аляксандр Чарнышоў, які служыць у 61-й знішчальнай авіяцыйнай базе. Як вам такі памятны знак?
504 views13:58
Адкрыць / каментаваць
2021-08-10 11:19:50
Езуіцкі касцёл у Мсціславе пасля кансервацыі, якая прадугледжвала разбурэнне значнай часткі сцен іх адбудову наноў.

фота
#касцёлы #Мсціслаў #кансервацыя
741 views08:19
Адкрыць / каментаваць
2021-08-10 01:10:31
Памёр архітэктар Уладзімір Бачкоў, чыё імя стала сінонімам антырэстаўрацыі на Старым замку ў Гродне. Але хацелася б замест усім вядомага макета замка паказаць яшчэ раз лодачную станцыю на паўднёвым беразе Заслаўскага вадасховішча, выкананую па ягоным праекце.

#савецкаяспадчына
190 views22:10
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 20:05:57
Работы на доме па вуліцы Шпалернай, 6а, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, не тое што адбываюцца з парушэннямі, а папросту незаконныя. Згодна з адказам Міністэрства культуры, ніякая дакументацыя па гэтым аб'екце да іх на разгляд не паступала. Самаволка пад самым носам, смелыя рабяты! І на што яны спадзяваліся?

#мінск #антырэстаўрацыя #гістарычнаязабудова
473 views17:05
Адкрыць / каментаваць