Get Mystery Box with random crypto!

Спадчына

Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына С
Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына
Адрас канала: @spadczyna
Катэгорыі: Дызайн , Інтэр'ер
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.73K
Апісанне з канала

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.
Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 44

2021-07-26 23:08:20
Пірамідападобная капліца-пахавальня роду Свентарэцкіх у Маліноўшчыне Маладзечанскага раёна, пабудаваная ў 1840 годзе. Архітэктарам быў невядомы італьянец, які застаўся пасля вайны 1812 года жыць у Маліноўшчыне. Унутры каліцы цэнтральны пакой быў аддадзены пад траўрную залу, а ў сутарэннях знаходзіліся нішы для пахаванняў. Усяго ў капліцы знайшлі свой апошні прытулак 20 прадстаўнікоў роду.

Як бачна з выяў, цяперашні яе выгляд - выгляд помніка неаегіпецкага стылю ў выніку працяглай дэградацыі фасадаў: страчаны карнізныя паякі, лотаспадобныя(?) калоны пры ўваходзе, ліштвы акенцаў ліхтара.

Ні капліца, ні сама сядзіба не ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

#непомнік
329 views20:08
Адкрыць / каментаваць
2021-07-26 18:50:16 Вандалы раскрадаюць на металалом старыя Трышынскія могілкі ў Брэсце, якія з'яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і знаходзяцца пад аховай дзяржавы.

#вандалізм #Брэст #могілкі
https://news.zerkalo.io/life/807.html
1.3K views15:50
Адкрыць / каментаваць
2021-07-25 21:21:26
Што агульнага ў мінскага люка і нью-ёркскага небаскроба? Стылістыка ар-дэко! Люк на вуліцы Караткевіча ў Мінску з эмблемай Наркамата сувязі, які існаваў з 1932 па 1946 год, аформлены, відавочна, у гэтай стылістыцы і перагукаецца, напраклад, з узорам на вежы Крайслер-білдынг у Нью-Ёрку, завершаным у 1930 годзе. Стыль ар-дэко быў папулярным у свеце ў 1930—1940-я гады, і, нягледзячы на палітычную ізаляюцыю Саюза і чужароднасць буржуйскага стылю, яго прыкметы маюць многія савецкія архітэктурыя помнікі таго часу.
206 views18:21
Адкрыць / каментаваць
2021-07-25 14:05:22
Петыцыя супраць будаўніцтва гмаху сярод гістарычнай забудовы Магілёва. Падпішы!
https://petitions.by/petitions/5032

#Магілёў #гістарычнаязабудова #петыцыі
216 views11:05
Адкрыць / каментаваць
2021-07-24 11:40:53
У 2000-х на могілках у вёсцы Забалацце Уздзенскага раёна была страчана Свята-Георгіеўская царква. На яе месцы пастаўленая меншая, пры гэтым былі выкарыстаны старыя царкоўныя крыжы, выкананыя ў тэхніцы мастацкай коўкі. У наш час і гэтая крупінка гісторыі аказалася незапатрабавай: адзін з крыжоў зняты, на яго месцы пастаўлены кононичный з нітрыду тытану.

фота
#дэградацыя #цэрквы #Забалацце #драўлянаедойлідства #крыжы
280 views08:40
Адкрыць / каментаваць
2021-07-23 23:39:20
Старыя вялікія дрэвы пілуюць, а замест іх садзяць туі. Можа адбывацца поўная ці частковая замена расліннасці. Царква вёскі Альпень Столінскага раёна пакуль трымаецца. Як распавёў Зялёнаму Парталу мясцовы краязнаўца Іван Ляшкевіч, вяскоўцы хацелі б захаваць…
224 views20:39
Адкрыць / каментаваць
2021-07-23 23:27:26 Старыя вялікія дрэвы пілуюць, а замест іх садзяць туі. Можа адбывацца поўная ці частковая замена расліннасці. Царква вёскі Альпень Столінскага раёна пакуль трымаецца.

Як распавёў Зялёнаму Парталу мясцовы краязнаўца Іван Ляшкевіч, вяскоўцы хацелі б захаваць старыя дрэвы. Але зямляк альпенцаў, які цяпер жыве ў Мінску, прапануе сабраць тры тысячы рублёў, каб ліквідаваць высокія дрэвы і купіць туі. Святар, які служыць у царкве, падтрымлівае гэту ідэю, бо цяжка зграбаць апалае лісце. Часам яму дапамагаюць альпенскія школьнікі, але працы ўсё роўна шмат.

https://www.greenbelarus.info/articles/01-07-2021/cerkvy-na-palessi-vyalikiya-drevy-ssekchy-tui-pasadzic-fota
248 views20:27
Адкрыць / каментаваць
2021-07-23 18:31:34
#архітэктурабсср
Не ведаў пра гэты праект Іосіфа Лангбарда. Музей Беларускай акадэміі навук, 1930-я гады (не рэалізаваны).
287 views15:31
Адкрыць / каментаваць
2021-07-23 12:53:05
Лядоўня ў Задзвеі. 2012 - 2021

фота
#задзвея #сядзібы #разбурэнне
101 views09:53
Адкрыць / каментаваць
2021-07-22 22:26:58
Тэхнічны стан купала будслаўскай базілікі прызнаны аварыйным

Расколіны ў ім павялічваюцца, і таму патрэбна ўсталяванне страховачных канструкцый і ўмацаванне, піша Catholic.by.

Павялічваюцца расколіны таксама ў скляпенні правай навы.

На жаль, пасля пажару небяспека не знікла. Адсутнасць даху і ўмовы надвор’я выклікаюць насычэнне вільгаццю цаглянай кладкі скляпенняў і сценаў пад імі, што можа ў далейшым прывесці да страты атынкоўкі з каштоўным фрэскавым жывапісам. Гаворка ідзе пра славутыя будслаўскія «аптычныя алтары».

Для таго, каб прадухіліць гэтыя працэсы, была зроблена абарона будынку ад дажджу з падручных матэрыялаў з арганізаваным водаадводам за межы будынку.

Гэта знізіла магчымасць далейшых пашкоджанняў, але не выключыла яе цалкам.

Адна з цяжкасцяў, з якой у ходзе працы сутыкнуліся спецыялісты, — гэта практычна поўная адсутнасць архіўных матэрыялаў па будынку касцёла. Раней не праводзілася яго комплекснае навуковае вывучэнне, у тым ліку і архітэктурна-рэстаўрацыйныя абмеры.
111 views19:26
Адкрыць / каментаваць