Get Mystery Box with random crypto!

Пірамідападобная капліца-пахавальня роду Свентарэцкіх у Маліно | Спадчына

Пірамідападобная капліца-пахавальня роду Свентарэцкіх у Маліноўшчыне Маладзечанскага раёна, пабудаваная ў 1840 годзе. Архітэктарам быў невядомы італьянец, які застаўся пасля вайны 1812 года жыць у Маліноўшчыне. Унутры каліцы цэнтральны пакой быў аддадзены пад траўрную залу, а ў сутарэннях знаходзіліся нішы для пахаванняў. Усяго ў капліцы знайшлі свой апошні прытулак 20 прадстаўнікоў роду.

Як бачна з выяў, цяперашні яе выгляд - выгляд помніка неаегіпецкага стылю ў выніку працяглай дэградацыі фасадаў: страчаны карнізныя паякі, лотаспадобныя(?) калоны пры ўваходзе, ліштвы акенцаў ліхтара.

Ні капліца, ні сама сядзіба не ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

#непомнік