Get Mystery Box with random crypto!

Спадчына

Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына С
Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына
Адрас канала: @spadczyna
Катэгорыі: Дызайн , Інтэр'ер
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.73K
Апісанне з канала

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.
Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 46

2021-07-18 11:35:19
#Сталовічы, касцёл св. Яна Хрысціцеля
1916 / 2020
Былая рэзідэнцыя Мальтыйскага Ордэна на тэрыторыі Беларусі. Пасля задушэння паўстання Каліноўскага храм пераасвяцілі ў праваслаўны, адпаведна змяніўся і знешні выгляд, што яшчэ можна пабачыць на паштоўках і фота часоў Першай Сусветнай.
(фота: planetabelarus.by)
491 views08:35
Адкрыць / каментаваць
2021-07-17 13:35:12
Год таму ў Віцебску да Славянскага базара «закамуфліравалі» гістарычны будынак па Камсамольскай, 28, які яшчэ з 2018 года планавалі перарабіць у гасцініцу «Брысталь» (з псеўдагістарычнай прыбудовай). Работы на аб'екце не вядуцца, у сувязі з гэтым узнікае пытанне, ці не з'яўляецца такое закрыццё фасада парушэннем заканадаўства?

Артыкул 110 Кодэкса аб культуры:
1. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў зонах іх аховы не павінна дапускацца пагаршэнне ўмоў успрымання гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку стварэнне перашкод для візуальнага ўспрымання іх аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору.
459 views10:35
Адкрыць / каментаваць
2021-07-16 20:25:11
Яшчэ трошкі і шчыт Сынкавіцкай царквы ператвораць у дваровы іканастас.

#цэрквы #дэградацыя #Сынкавічы
304 views17:25
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 11:46:40
Унікальныя дзверы з партрэтнымі выявамі ў медальёнах у доме па адрасе Рэйманта, 9 у Гродне. Як і іншыя аб'екты ў раёне Новы Свет ахоўнага статусу не мае, толькі нядаўна на тэрыторыю пашыраны ахоўныя зоны гістарычнага цэнтра, але ад знішчэння і дэградацыі гэта не вельмі дапамагае. Па словах жыхароў, у час апошняга рамонту старыя дзверы хацелі знесці.

#Гродна #сталярка #гістарычнаязабудова #НовыСвет
https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=1421447921557991&id=100010783908995
59 viewsedited  08:46
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 09:52:59
Аўтар "СБ-Беларусь Сегодня" прапанаваў знішчыць у Беларусі нямецкія могілкі. Праўладны калумніст Юрый Церах мяркуе, што так паступаць з пахаваннямі можна, таму што "ідзе вайна" — "праз санкцыі, падрыхтоўку экстрэмістаў, расхістванне грамадства, спробы задушыць краіну без фармальнага абвяшчэння вайны". І Германія, па адчуваннях Цераха, прымае ў гэтай вайне непасрэдны ўдзел. Да таго ж недастаткова добра сочыць за пахаваннямі савецкіх воінаў на сваёй тэрыторыі.
270 views06:52
Адкрыць / каментаваць
2021-07-14 18:20:37
Рэстаўрацыя сядзібы Ададурава «Белая дача» ў мінскай Курасоўшчыне. Прыбраны познія надбудовы і шкляная ўстаўка.

фота @Pan_Ataman_z_pad_Miensku
#рэстаўрацыя #Мінск #Белаядача #сядзібы
312 views15:20
Адкрыць / каментаваць
2021-07-13 19:54:44
У крыпце Радзівілаў у нясвіжскім касцёла Божага Цела адрэстаўраваны каменныя дошкі-картушы, цяпер вядзецца аднаўленне алтара. Работы плануюць завяршыць восенню. Турысты змогуць тут хіба што памаліцца, наколькі можна зразумець, нармальнага доступу да мастацкіх саркафагаў і дазволу на фатаграфаванне, як у нармальных еўрапейскіх краінах, не будзе.

#Нясвіж #рэстаўрацыя #касцёлы
https://www.tvr.by/news/kultura/lichnye_veshchi_knyazey_iz_usypalnitsy_radzivillov_predstavili_v_nesvizhskom_zamke/
398 views16:54
Адкрыць / каментаваць
2021-07-13 10:26:58
Раскапаныя ў 1980-я гады падмуркі касцёла Тамаша Аквінскага ў Мінску, узарванага пасля вайны, і сучасны выгляд гэтага месца. Гэты газон на рагу Энгельса і Інтэрнацыянальнай — даволі рэдкіх выпадак, калі знішчаны аб'ект захоўвае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Недалёка ёсць яшчэ адзін, менш вядомы - малы гасціны двор, які быў разбураны ў выніку будаўніцтва метро (цяпер там фантан каля праваслаўнага сабора). Хоць раней меркавалася хутчэй экспанаванне падмуркаў касцёла і кляштара, але, відаць, грамадскі кансэнсус у Беларусі сыходзіцца на тым, што варта адбудаваць як мага больш ключавых аб'ектаў гістарычных цэнтраў гарадоў — такі архітэктурны рэваншызм над XX стагоддзем.

#касцёлы #Мінск
430 views07:26
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 18:17:10
У былую краму «Акіян», якую выкупіў і рэканструяваў «Віталюр», дэкаратыўную металічную луску не вярнулі, нягледзячы на звароты грамадзян і ранейшыя абяцанні. Аргументавалі гэта меркаваннем санстанцыі. — Мы обратились в санстанцию с вопросом, можно ли использовать…
839 views15:17
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 14:16:55 Спадчына pinned «Пакуль мы з вамі перажываем чарговае нацыянальнае адраджэнне, у Драгічыне Брэсцкай вобласці пайшлі адваротным шляхам да Северо-Западного края. На грамадскае абмеркаванне райвыканкамам вынесена пытанне надання новым вуліцам наступных назваў: «вулiца Маскоўская»…»
11:16
Адкрыць / каментаваць