Get Mystery Box with random crypto!

Год таму ў Віцебску да Славянскага базара «закамуфліравалі» гі | Спадчына

Год таму ў Віцебску да Славянскага базара «закамуфліравалі» гістарычны будынак па Камсамольскай, 28, які яшчэ з 2018 года планавалі перарабіць у гасцініцу «Брысталь» (з псеўдагістарычнай прыбудовай). Работы на аб'екце не вядуцца, у сувязі з гэтым узнікае пытанне, ці не з'яўляецца такое закрыццё фасада парушэннем заканадаўства?

Артыкул 110 Кодэкса аб культуры:
1. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў зонах іх аховы не павінна дапускацца пагаршэнне ўмоў успрымання гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку стварэнне перашкод для візуальнага ўспрымання іх аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору.