Get Mystery Box with random crypto!

Раскапаныя ў 1980-я гады падмуркі касцёла Тамаша Аквінскага ў | Спадчына

Раскапаныя ў 1980-я гады падмуркі касцёла Тамаша Аквінскага ў Мінску, узарванага пасля вайны, і сучасны выгляд гэтага месца. Гэты газон на рагу Энгельса і Інтэрнацыянальнай — даволі рэдкіх выпадак, калі знішчаны аб'ект захоўвае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Недалёка ёсць яшчэ адзін, менш вядомы - малы гасціны двор, які быў разбураны ў выніку будаўніцтва метро (цяпер там фантан каля праваслаўнага сабора). Хоць раней меркавалася хутчэй экспанаванне падмуркаў касцёла і кляштара, але, відаць, грамадскі кансэнсус у Беларусі сыходзіцца на тым, што варта адбудаваць як мага больш ключавых аб'ектаў гістарычных цэнтраў гарадоў — такі архітэктурны рэваншызм над XX стагоддзем.

#касцёлы #Мінск