Get Mystery Box with random crypto!

У Свята-Петра-Паўлаўскай царквы ў в. Вялікія Жухавічы Карэліцк | Спадчына

У Свята-Петра-Паўлаўскай царквы ў в. Вялікія Жухавічы Карэліцкага раёна знайшліся «лішнія дэталі», якія цяпер згрузілі каля бакавога фасад. Нядаўна абмяркоўвалі, што як гэта на царкве залаты купал не паставілі — і вось збылося! Царква, пабудаваная ў 1745 г. па фундацыі князя Караля Радзівіла, дагэтуль не мае ахоўнага статусу, пару тыдняў таму я падрыхтаваў прапанову і даслаў у аблвыканкам, але адказу пакуль не атрымаў. Не пазней за 30 дзён з дня атрымання прапановы выканкам мусіць арганізаваць разгляд прапановы абласным саветам па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны.

#Цэрквы #антырэстаўрацыя #драўлянаедойлідства #ахова #ВялікіяЖухавічы