Get Mystery Box with random crypto!

З Фонду прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва для рэалі | Спадчына

З Фонду прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва для рэалізацыі творчых праектаў будзе выдаткавана 1,6 млн рублёў (для параўнання, на аднаўлення даху касцёла ў Будславе неабыякавыя беларусы ахвяравалі 577 тыс. руб. за некалькі тыдняў). Грошы будуць накіраваны на рэстаўрацыю і аднаўленне чатырох аб'ектаў са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці:

сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Закозель Драгічынскага раёна;
сядзібна-паркавы ансамбль аграгарадку Залессе Смаргонскага раёна;
помнік архітэктуры XIX стагоддзя, які рэстаўруецца пад краязнаўчы музей, у Лепелі;
замак у аграгарадку Гальшаны Ашмянскага раёна.

#рэстаўрацыя #Лепель #Закозель #Гальшаны #Залессе #сядзібы #замкі #капліцы #гістарычнаязабудова

https://reform.by/239876-lukashenko-vydelil-1-6-mln-rublej-na-kulturu