Get Mystery Box with random crypto!

#полоцк #sacral_catholic #sacral_photo Акрамя таго, што Полацк | Спадчына

#полоцк #sacral_catholic #sacral_photo
Акрамя таго, што Полацк - першы горад Беларусі вядомы з пісьмовых крыніц, дык у ім з'явілася першая мураваная пабудова на ўсёй тэрыторыі краіны. Сабор святой Сафіі, сапраўдны цуд свайго часу і сімвал прарастання незалежнай дзяржаўнасці, намаганнямі князя Ўсяслава Чарадзея Брачыслававіча пачалі будаваць ў першай палове ХІ стагоддзя(!) у візантыйскім стылі, ён мусіў стаць не толькі рэлігійным цэнтрам, але культурна-палітычным.
Але тое, што мы бачым зараз - барока XVIII ст. Вядома, за такі доўгі час, лёс храма склаўся ня просты: пажары, рабаванні пад час войнаў, канфесійныя перамены. Найбуйнешыя разбурэнні адбыліся пад час Паўночнай вайны. Войскі Пятра І ператварылі "Сафію" ў парахавы склад і ў 1710 годзе адбыўся выбух.
Таму зараз мы назірает вынік будаўнічых прац сярэдзіны XVIII ст.
Але магчыма пабачыць і рэшткі будынка, якому амаль тысяча гадоў. Яны знаходзяцца ў крыпце сучаснага храма. Каб гэта зрабіць, вам патрэбна наведаць горад не ў панядзелак.
Я з гэтай задачкай не справіўся...