Get Mystery Box with random crypto!

У Магілёве задумалі знос дарэвалюцыйнага ўнутрыквартальнага до | Спадчына

У Магілёве задумалі знос дарэвалюцыйнага ўнутрыквартальнага дома па Ленінскай вуліцы, 50А дзеля будаўніцтва 16-павярховага офіснага цэнтра. Месца планаванага будаўніцтва знаходзіцца ў межах зоны рэгулявання забудовы, але на праект зон аховы спасылацца не даводзіцца, бо па Магілёве гэта вада вадой, без канкрэтных патрабаванняў. Між тым відавочна, што будынак будзе дамінаваць над усімі суседнімі помнікамі архітэктуры: будынкамі былой прыватнай жаночай гімназіі, былога губернскага распарадчага камітэта, Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка і іншых — усё гэта паказана на рэндарах (усе 2-павярховыя дамы ў кадры — помнікі).

#Магілёў #гістарычнаязабудова #знішчэнне