Get Mystery Box with random crypto!

Лёгкая Мова

Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова Л
Лагатып тэлеграм-канала lohkaja_mova — Лёгкая Мова
Адрас канала: @lohkaja_mova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 4.16K
Апісанне з канала

📚Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас беларускае мовы.
Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 13

2022-02-06 15:14:16
Пачынаем рыхтавацца да новага працоўнага тыдня

Цудоўныя міні-паштовачкі на кожны дзень тут https://instagram.com/scasciejka_tut?utm_medium=copy_link
577 views12:14
Адкрыць / каментаваць
2022-02-05 17:56:50
СКÍВІЦА (skivica)
(назоўнік, жаночы род)

1. Кожная з дзьвюх костак твару, у якіх умацаваны зубы.

Васіль апусьціў вочы, старанна запрацаваў сківіцамі, перажоўваючы хлеб. (Шамякін).

2. Верхняя або ніжняя частка твару ці морды, дзе знаходзіцца гэтая косьць.

Цялушка, чакаючы, каб яе пачухалі пад сківіцаю, трасе галавою і выцягвае морду. (Колас).

3. Пра шчаку наогул. 

[Павел] ляжыць ніцма пад ядлоўцавым кустом і, абапёршыся валасатымі сківіцамі на рукі, глядзіць у зямлю. (Кулакоўскі).

4. Пласьцінка з штучнымі зубамі, зубны пратэз.

Камандзір, не вітаючыся, хутка падышоў да мяне і, злосна агледзеўшы з галавы да ног, гаркнуў так, што ледзь не вывалілася ўстаўная верхняя сківіца зубоў. (Гурскі).

5. Пераноснае значэньне: дэталь мэханізма, якая служыць для захопліваньня або раздрабненьня чаго-н.

Каля Дома афіцэраў два магутныя экскаватары выгрызалі сваімі стальнымі сківіцамі гару. (Пасьлядовіч).
#словы_С
566 views14:56
Адкрыць / каментаваць
2022-02-04 00:18:27
ШЧÓПАЦЬ (ščopać)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Тры пальцы рукі (вялікі, указальны, сярэдні), складзеныя канцамі разам.

[Іванка] запусьціў руку ў падраную кішэню сьвіты і шчопцем грэбаў там за падкладкай, спадзеючыся хоць што-кольвек знайсьці на падман голаду. (М. Стральцоў).

2. Колькасьць якога-н. сыпучага рэчыва, якую можна ўзяць складзенымі такім чынам пальцамі.

Мікола дастаў з кішэні капшук з тытунём. Сыпнуў шчопаць у кавалак адарванай газэты, падаў Ульлянінаму бацьку. (Паўлаў).

3. Невялікая купка, пучок чаго-н. (валасоў, поўсьці, шчаціньня).

На лаўцы каля дзьвярэй сядзела чатырох: старэйшы дзядзька ў саламяным капелюшы, ад каўняра да вачэй зарослы густою каштанаваю атаваю барады; другі мужчына, відаць, ня шмат маладзейшы за яго, але сьвяжэйшы, паголены, са шчопцямі рыжых вусікаў пад носам. (Брыль).
#словы_Ш
661 views21:18
Адкрыць / каментаваць
2022-02-03 09:41:41
КÓЎЗАЦЦА (koŭzacca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Ссоўвацца са свайго месца, не ўтрымліваючыся на гладкай, сьлізкай паверхні; сьлізгацца.

Чалавек шырока махае рукамі, коўзаецца ботамі па сьлізкай дарозе і паціху ідзе, пазіраючы сабе пад ногі. (Галавач).

2. Сьлізгаць, сьлізгацець

Ногі грузнуць па самыя шчыкалаткі і коўзаюцца назад. (Дуброўскі).

3. Катацца па сьлізкай паверхні.

Хлапчукамі большую частку нашага вольнага часу мы праводзілі на гэтай рацэ — зімою коўзаліся на каньках. (Глебка).
#словы_К
743 views06:41
Адкрыць / каментаваць
2022-02-02 21:34:08
Спражэньне дзеяслова "ПРАЦЬ".

Праць бялізну.
Праць рукамі.
903 views18:34
Адкрыць / каментаваць
2022-02-02 08:12:26
ЛÁШЧЫЦЬ (łaščyć)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

1. Праяўляць пяшчотнасьць, любоў, ласку.

Бацька націснуў адною рукою на паравозны рычаг, другою лашчыў сына. (Лынькоў).

2. Пяшчотна дакранацца да каго-, чаго-н., гладзіць.

— Негрусь, мілы мой Негрусь! — казала .. [Ядзьвіся] і лашчыла сабаку, прытуліўшы да яго сваю шчаку. (Колас).
 
3. Пераноснае значэньне: песьціць, выклікаць прыемнае адчуваньне.

А калі дарога нырне ў доўгі лес, густое, прыветнае зацішша лашчыць душу, гоіць яе раны... (Пестрак).
#словы_Л
813 views05:12
Адкрыць / каментаваць
2022-02-01 07:43:58
Засталося зусім трошачкі да вясны! А на фота ў нас маленечкі Зюзя

ЛЮ́ТЫ (luty)
(назоўнік, мужчынскі род)

Другі месяц каляндарнага года.

Гэтаю зімою .. [сьнегу] выпала мала, да самага лютага зямля ляжала амаль зусім голаю. (Васілёнак).
#словы_Л
467 viewsedited  04:43
Адкрыць / каментаваць
2022-01-31 19:27:43
Даражэнькія, дзелімся з Вамі спасылкаю на цікавы беларускамоўны канал

@belarus_sacral — адвечнае блуканьне па закутках і цэнтрах Беларусі ў пошуках старога, забытага, закінутага і не зусім.

Падпісвайцеся, калі вам цікавыя вандроўкі па "сінявокай"!
316 viewsedited  16:27
Адкрыць / каментаваць
2022-01-31 12:40:09 5. Роўныя рады дрэў ці хмызьняку, пасаджаныя па абодва бакі дарогі, сьцежкі.

Тут [у парку] былі пракладзены геамэтрычна правільныя, радыусамі да цэнтральнае круглае пляцоўкі прамыя алеі, акружаныя стрыжанымі шпалерамі. (Гавеман).

[Ад ням. Spalier, зь іт. spalliera.]
#словы_Ш
553 views09:40
Адкрыць / каментаваць
2022-01-31 12:39:56
ШПАЛÉРА (špaliera)
(назоўнік, жаночы род)

1. Устарэлае слова, устарэлы выраз: насьценны бязворсавы дыван ці абівачная тканіна, якія маюць сюжэтны ці пэйзажны малюнак, выкананы ўручную.

2. Толькі множны лік (шпалеры, -аў): рулонная, звычайна ўзорыстая, папера для абклейкі сьцен, столі.

Сьцены былі, відаць, абтынкаваны, гладкія і абклеены шпалерамі блакітнага колеру. (Ермаловіч).
 
3. Звычайна множны лік (шпалеры, -аў): спэцыяльная рашотка або нацягнуты на жэрдкі дрот, па якіх падымаецца ўверх расьліна ці да якіх падвязваюцца галіны дрэў, каб надаць ім пэўную форму.

Ставіць вінаграднікі па шпалеры.

4. Толькі множны лік (шпалеры, -аў): рады, шарэнгі салдат, якія стаяць па абодва бакі руху каго-, чаго-н.

Кола паліцэйскіх і шпалеры жандараў расступіліся і, прапусьціўшы да шыбеніцы машыны, зноў самкнуліся. (Машара).
551 views09:39
Адкрыць / каментаваць